«Адаптацыя да змены клімату: калі наступствы ўжо тут»

«Адаптацыя да змены клімату: калі наступствы ўжо тут»

У мінулым выпуску мы гаварылі пра мітыгацыю - пра тое, як краіны спрабуюць знізіць выкіды і запаволіць змену клімату. Сёння мы будзем гаварыць пра адаптацыю. Пра тое, што рабіць, калі змены клімату ўжо адбываюцца - і як права павінна абараняць людзей, эканоміку і тэрыторыі. Гэта рэалізм. Нават пры самых амбіцыйных мерах мітыгацыі назіраюцца спёка, паводкі, засухі - экстрэмальныя з’явы будуць узмацняцца. І задача дзяржавы і супольнасці - падрыхтавацца. Інвестыцыі ў адаптацыю таннейшыя, чым ліквідацыя шкоды пасля катастроф. . Лепшая лівневая сістэма ў горадзе - таннейшая за аднаўленне затопленных дамоў пасля паводкі. Падлічана, што у ЕС кожнае €1, укладзенае ў прадухіленне паводак, эканоміць у сярэднім €5-6 будучых выдаткаў. Зялёныя зоны - таннейшыя за лячэнне людзей падчас спёкі. Страхаванне аграрных рызык - таннейшае за кампенсацыю поўных страт ураджая. У студыі з намі эксперт - Уладзімір Зуеў з фундацыі “Неруш Натура”.

Wszystkie odcinki

Polecane