Грамадзянская навука як інструмент уплыву на прыняцце экалагічных рашэнняў
Ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і стратэгічная экалагічная ацэнка – гэта не проста справаздачныя працэдуры, які патрабуюць «еўрапейскія бюракраты». Гэта спосабы зразумець наступствы інвестыцыйных рашэнняў на этапе планавання, пралічыць як то ці іншы праект паўплывае на прыроду, эканоміку і здароўе людзей. Такія праекты як ERICA, ці польская ініцыятыва #WPŁYWOWI: Разумныя паплаўкі на варце чысціні рэк, ажыццяўляюцца, каб дапамагчы людзям уплываць на экалагічную палітыку праз удзел у маніторынгу галін, звязаных з выкапнёвым палівам ды аператыўна выяўляць экалагічныя пагрозы. Разам з нашым пастаянным экспертам, старшынёй праўлення фонду «Неруш Натура» Уладзімірам Зуевым, мы паспрабуем разабрацца: чаму гэтыя працэдуры – не проста «галачка» у справаздачах? Дзе тут месца для грамадзян і як зрабіць грамадскі ўдзел асэнсаваным і карысным?
Wszystkie odcinki