“Клімат б’е па каве”: чым хутчэй адбываецца пацяпленне, тым менш будзе кавы

“Клімат б’е па каве”: чым хутчэй адбываецца пацяпленне, тым менш будзе кавы

Паводле ацэнак даследчыкаў, да 2050 года каля паловы цяперашніх зямель, прыдатных для вырошчвання кавы “арабікі”, могуць стаць непрыдатнымі. У найбуйнейшай кававай краіне - Бразілія - апошнія гады адзначыліся засухамі і экстрэмальнымі ваганнямі тэмператур. У гарах Калумбіі ды Эфіопіі расліны ўсё часцей пакутуюць ад хваробаў і цеплавога стрэсу. Чым хутчэй адбываецца пацяпленне, тым менш застаецца тэрыторый, дзе гэтая кава можа даваць стабільны і якасны ўраджай. Кава і шакалад з’яўляюцца толькі аднымі са “смачных” прадуктаў, якія адлюстроўваюць змены клімату. Аліўкі дрэнна пераносяць спалучэнне спёкі і засухі - даражэе аліўкавы алей. Падобная гісторыя і з вінаградам і рысам. Лакальныя кліматычныя збоі усё хутчэй становіцца глабальнай эканамічнай праблемай. Кліматычныя змены рэдка адчуваюцца наўпрост. Яны праяўляюцца паступова - праз кошт прадуктаў, іх даступнасць і якасць, кажа наш эксперт - Уладзімір Зуеў, кіраўнік фонду «Неруш Натура».

Wszystkie odcinki

Polecane