Клімат, кава і бізнес: як сфера HoReCa ўплывае на навакольнае асяроддзе
Сфера грамадскага харчавання ўсё больш уздзейнічае на навакольнае асяроддзе. Дадзены сектар выкарыстоўвае шмат электраэнергіі для працы халадзільнікаў, маразільных камер, кавамашын, духавых шафаў, посудамыйных машын, сістэм асвятлення і кандыцыянавання. 30 % усіх прадуктаў у сферы грамадскага харчавання не выкарыстоўвацца і становяцца адходамі. У рэстаранах і кавярнях вада выкарыстоўваецца пастаянна: за дзень гэта могуць быць сотні літраў. У апошнія гады асабліва вырасла колькасць упакоўкі з-за папулярнасці дастаўкі ежы. Толькі аднаразовых кубачкаў для кавы ў Еўропе штогод выкарыстоўваецца мільярд, і значная частка з іх не перапрацоўваецца. Нават невялікія змены ў гэтай сферы могуць мець значны эфект для клімату. Пра ўплыў сектар HoReCa на навакольнае асяроддзя, пра тое як можна адаптавацца да змен клімату, пра гэта размова з экспертам і практыкам, які завіталі да нас у студыю: Уладзімір Зуеў, кіраўнік фонду «Неруш Натура» і уладальнік кавярні “Jedna Miłość” Іван Галкоўскі.
Wszystkie odcinki