Кліматычныя грошы: адкуль бяруцца фінансы на адаптацыю да змен клімату
У свеце ёсць разуменне таго, што клімт змяняецца. Спецыялісты ўсё часцей кажуць пра тое, што трэба адаптавацца да клімтачных змен. Аднак без грошай гэта немагчыма зрабіць. Адкуль бяруцца грошы на кліматычнае фінансаванне? На дадены момант ёсць некалькі ключавых міжнародных механізмаў, якія выдзяляюць сродкі на экалагічныя і кліматычныя праекты Аднак доступ да міжнароднага кліматычнага фінансавання залежыць не толькі ад самога факту ўдзелу краіны ў адпаведных пагадненнях, але і ад цэлага шэрагу дадатковых умоў: палітычнага кантэксту, даверу з боку міжнародных інстытутаў, якасці падрыхтаваных праектаў, а таксама ад таго, ці ёсць у краіне структуры, здольныя такія праекты распрацоўваць, падаваць і потым празрыста рэалізоўваць. Патрэбна так званая «інстытуцыйная гатоўнасць», без чаго вельмі складана прыцягваць сур’ёзныя міжнародныя сродкі. Калі няма зразумелага нацыянальнага плану — напрыклад, якія сектары патрабуюць
Wszystkie odcinki