Мітыгацыя: як краіны зніжаюць выкіды і чаму без права гэта не спрацуе

Мітыгацыя: як краіны зніжаюць выкіды і чаму без права гэта не спрацуе

У міжнародных дакументах па справе клімату часта гучыць слова «мітыгацыя». Мала хто ведае, што яно азначае. Перш за ўсё гэта ўсё, што змяншае прычыны змен клімату і змягчае наступствы гэтых змен. гэта скарачэнне выкідаў парніковых газаў і ўзмацненне іх паглынання - лясамі, глебамі, экасістэмамі. Паводле дакладаў Міжнароднай групы экспертаў па зменам клімату, калі мы хочам утрымаць пацяпленне ў межах 1,5°C, выкіды трэба скарачаць хутка і сістэмна. Многія краіны замацавалі мэту: вугляродная нейтральнасць да 2050-2060 гадоў. Гэта значыць выкіды мінімізуюцца, а астатняе кампенсуецца паглынаннем. І тут без права нічога не працуе: добраахвотных абяцанняў недастаткова. Больш падрабязна пра гэта ў размове з эколагам Уладзімірам Зуевым з фонду «Неруш Натура».

Wszystkie odcinki

Polecane