Беларуская Служба

Cучасная моладзевая мова - гэта стыхія

30.08.2020 09:13
У чарговай перадачы «Польская мова без межаў» мы задумаемся, як сёння размаўляюць маладыя палякі.
Аўдыё
  • Cучасная моладзевая мова - гэта стыхія
За партай у ліцэіфота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Чым з’яўляецца моладзевы жаргон? Хто і што яго фармуе? У студыі Барташ Хаціньскі, журналіст тыднёвіка «Newsweek», супрацоўнік Другой праграмы Польскага радыё, аўтар многіх публікацый, прысвечаных мове моладзі, чалец Рады польскай мовы.

Чым з’яўляецца сучасны моладзевы жаргон? Чым ён адрозніваецца ад чыстай польскай мовы? Як можна яго вызначыць?

-Моладзевы жаргон заўсёды адрозніваўся ад літаратурнай мовы, паколькі гэта была мова, якую стваралі насуперак старэйшым, насуперак таму, як трэба правільна размаўляць. І гэта адзінае, што засталося без змен. Усё астатняе памянялася, паколькі памяняўся спосаб развіцця мовы, тое, як мова выкарыстоўваецца. Цяпер маладыя людзі, нават калі сядзяць побач, то яны перапісваюцца. Пісьмовая размоўная мова. Думаю, гэта ключ, каб зразумець напрамак, у якім ідзе цэлая мова. Некаторым гэта здаецца складаным, але гэта натуральная справа для тых, хто пачынае адносіны з іншымі ў сацыяльных сетках.

Мовазнаўцы здаўна маюць праблему з моладзевым слэнгам. Жаргон маладых людзей не быў упарадкаваны, не быў нідзе апісаны навукова. Цяпер павольна такія апрацоўкі пачынаюць узнікаць. Цікава, што ў дадзены момант найбольш адважныя праекты ўзнікаюць у інтэрнэце. Паводле нашага суразмоўцы, мовазнаўцы праяўляюць цікавасць да моладзевага слэнгу.

Мы ўзгадвалі, што гэтая мова з’ўяляецца вельмі неўпарадкаваная, прынамсі з даследчага боку. А як выглядае пытанне яе структуры, як яна ўзнікае. Мова кіруецца пэўнымі правіламі, нават змены адбываюцца пад кантролем. А калі гаворка ідзе пра моладзевую мову, ці яна таксама кіруецца нейкімі правіламі, падпарадкоўваецца тэндэнцыям? Ці гэта стыхія?

-Гэта напэўна стыхія. Напэўна гэта не мова, а толькі збор словаў, ці збор словаў плюс пэўныя формы, якія цяпер модныя, вельмі часта скарачэнні. Яны служаць хуткасці і зручнасці ў камунікацыі ў інтэрнэце. У сваю чаргу, калі не браць пад увагу іканаграфію ў інтэрнэце, а фармулёўку сказаў, то яны вельмі абмежаваныя. Таму таксама паяўляюцца скарачэнні, якія дазваляюць заашчадзіць месца: sb – sobie (літ.: сб – сабе), tb – tobie (тб – табе). Гэтыя формы цяпер вельмі распаўсюджаныя і распазнавальныя, нягледзячы на ўзрост карыстальнікаў інтэрнэтам.

Побач са скарачэннямі ёсць іншыя словы, як XD, якое з’яўляецца адлюстраваннем смайліка з усмешкай і прыжмуранымі вачамі. Такім чынам спачатку гэта была графіка, потым перайшло ў пісьмовую мову, а цяпер так і гаворыцца: XD.

-Паколькі першапачатковая мова часта з’яўляецца мовай вобразаў. Першай рэччу, якія высылаюць адзін адному, напрыклад 12-гадовыя дзеці, з’яўляюцца карцінкі, мэмы. Мэмы цяпер з’яўляецца аднымі з найважнейшых рассаднікаў моўных формаў. А з іншага боку, візуальная камунікацыя з’яўляецца першапачатковай формай. І хоць мэмамі мовазнаўцы амаль не цікавяцца, то яны застаюцца надзвычай важнымі і не ацэньваюцца адназначна негатыўна.

Амерыканскі даследчык Джон Макуортэр вывучаючы візуалізацыю мовы, як слова XD, кажа, што гэта не псуе мову, нават у некаторых выпадках гэта паляпшэнне мовы. Паколькі гэта дазваляе пакаленню, якое да канца не разумее моўныў нюансаў, упускаць у камунікацыю эмоцыі.

Што, паводле Вас, мае найбольшы ўплыў на мову сучасных палякаў: англійскія словы, інтэрнэт, сацыяльныя сеткі, а можа гэта ўжо нельга аддзяліць?

-Усё разам. Але калі знайсці нейкую сярэдзіну, то найбольшы ўплыў на польскую моладзь мае рэпер, якія перамешвае польскія, англійскія словы і формы, якія паходзяць з мэмаў у інтэрнэце, а яго кліп ёсць на YouTube. А яшчэ на нізе паяўляецца тэкст, дапоўнены смайлікамі, каб падкрэсліць эмацыйную вартасць розных фрагментаў альбо, каб рассмяшыць гледача.

Барташ Хаціньскі дадае, што сучасная моладзь амаль напэўна мела б праблему, каб дамовіцца са сваімі бацькамі і дзядамі, калі яны былі падлеткамі. Але для іх не ўяўляла б праблемы, каб дамовіцца з аднагодкамі з Японіі ці Канады. Адначасова вельмі цяжка рабіць якія-колечы прагнозы, у якім напрамку пойдзе мова.

-Цяпер яна затрымалася на некалькіх асноўных рысах ці рухавіках: імкненне да візуалізацыі, імкненне да ўніверсалізацыі, выразнага праяўлення эмоцый па-за тэкстам. Усё гэта, з аднаго боку, вядзе нас да тэхналагізацыі мовы, а з іншага боку, магчыма Макуортэр мае рацыю: усе намеры будуць зразумелымі.

Мы ўжо акрэслілі, што нельга прадбачыць, у якім напрамку будзе развівацца моладзевы жаргон. Але ці старэйшае пакаленне будзе ў стане зразумець мову моладзі? Ці ключом да зразумення маладых палякаў будзе адсочванне іх мовы?

-Нельга казаць пра спробу зразумення без удзелу, без спробы дагаварыцца. Здаецца, што моладзевы слэнг не будзе ўвогуле зразумелы тым, каго няма ў сацыяльных сетках. Цікава, што для даследчыка, мовазнаўцы – гэта значна прасцейшая задача, чым 20 гадоў таму. Паколькі не трэба пранікаць у групы моладзі, не трэба нават іграць у ігры, з якіх бяруцца новыя словы. Хопіць паглядзець ютубэра, які іграе ў гульню. Такім чынам можна глыбока ўвайсці ў гэты свет.

Нашым госцем быў Барташ Хаціньскі, журналіст тыднёвіка «Newsweek», супрацоўнік Другой праграмы Польскага радыё, аўтар многіх публікацый, прысвечаных мове моладзі, чалец Рады польскай мовы.

Размову запісаў Пшэмыслаў Павэлэк, а пераклала Алена Вялічка.


Больш на гэтую тэму: Польская мова без межаў