Сёння ў перадачу з цыклу «Польская мова без межаў», паразмаўляем пра тое, як электронная пошта, сацыяльныя сеткі, камунікатары і мемы ўплываюць на сучасную польскую мову.
Інтэрнэт не толькі выклікаў рэвалюцыю на тэхналагічным рынку, але таксама ён паўплываў на камунікацыю паміж людзьмі. Нашым госцем з’яўляецца журналіст штодзёнкі Politykа, супрацоўнік Другой праграмы грамадскага Польскага радыё, аўтар слоўнікаў сучаснай польскай мовы, член Савета польскай мовы Бартэк Хаціньскі(Bartek Chaciński).
Ці можна сказаць, што інтэрнэт - гэта адна з самых важных, калі не найважнейшая крыніца зменаў у польскай мове на працягу апошніх 20 гадоў?
- Я ўпэўнены, што гэта самая важная крыніца зменаў у кожнае мове цывілізаванага свету. У прыватнасці, гаворка ідзе пра адну з формаў актыўнасці, якую гарантуе інтэрнэт, то бок магчымасць камунікацыі паміж людзьмі. Гэта менавіта яна прычыняецца да найбольшых зменаў у мове.
Інтэрнэт выклікаў рэвалюцыю, якая змяніла свет і рэчаіснасць. Інтэрнэт змяніў таксама мову, якая аказалася недастатковай дзеля апісвання таго, што ў інтэрнэце або пры яго дапамозе адбываецца.
-Так, інтэрнэт мяняў мову з моманту свайго вынаходніцтва. Гэта адбывалася пры дапамозе новых формаў камунікацый. На пачатку была электронная пошта, якая сёння з’яўляецца нечым архаічным. Электронная пошта з-за сваёй кароткай і змястоўнай формы таксама была выклікам. Цягам часу інтэрнэт-мова стала распаўсюджвацца пры дапамозе сацыяльных сетак. У сваю чаргу апошнія 15 гадоў – гэта экспансіяй інтэрнэту ў яго мабільнай форме. Некаторыя рысы гэтай першапачатковай інтэрнэт-мовы захаваліся, напрыклад, змястоўнасць і кароткая форма, імкненне да скарачэння, стварэнне новых акронімаў, скарачэнне выразаў, стварэнне новых выразаў, якія можна хутчэй напісаць на смартфоне. Аднак, гэта ўжо іншая мова, якая выкарыстоўваецца, перш за ўсё, для перадачы эмоцый, а не інфармацыі.
Уплыў інтэрнэту на польскую мову – гэта адна справа. Другая справа - гэта мова інтэрнэт-карыстальнікаў.
- Вернемся да падставаў, з якіх трэба пачынаць кожную размову пра мову – мова мае дзве формы: пісьмовую і размоўную. Гэта парадокс, але так гэта выглядае. Мы пачалі пісаць у інтэрнэце пра справы, пра якія нармальна мы размаўлялі б у рэстаране і на вуліцы. Дарэчы згаданы працэс у мове паскорыўся цягам апошняга года, паколькі мы больш часу праводзім дома і выкарыстоўваем «мову пальцаў». У англійскай мове на гэта кажуць finger’s speech - мова пальцаў. Шмат сведчыць пра тое, што мы страчваем кантроль над гэтым працэсам. Мова пальцаў паяўляецца ў шматлікіх сферах камунікацыі. Напрыклад, мы не падазравалі, што знак LOL - (англ. laughing out loud) , што азначае гучна смяяцца, ці xD – смайлік, што азначае смех з прыжмуранымі вачамі будуць выкарыстоўвацца ў размове, як словы. На падставе мовы інтэрнэт-карыстальнікаў і выкарыстання слова xD можна вызначыць іх узрост.
Нагадваем, што xD (смайлік), гэта стылізаваная графічная выява чалавечага твару, які ўсміхаецца (шчаслівы твар). Спачатку гэты сімвал выкарыстоўваўся выключна ў камунікатарах, а пазней стаў словам.
-Гаворка ідзе пра тое, што , размоўная мова пачала імітаваць графічныя выявы эмоцыі, то бок эмаціконы і эмодзі, якія раней выкарыстоўваліся, як дапаўненне. Можна сказаць, што раней яны былі, як прыправы да страваў. З пачатку распаўсюджвання інтэрнэту было зразумела, што пры яго дапамозе складана перадаваць эмоцыі. Таму графічны код перадачы эмоцыі цягам часу пачаў пашырацца і існаваць самастойна. Знакі сталі больш важнымі, чым літары паміж імі. Гэта таму, што мы сталі выкарыстоўваць інтэрнэт для перадачы эмоцыяў. Гэта вынік эвалюцыі. Смайлік, які раней быў дапаўненнем пісьмовай формы мовы, пакаленне маіх дзяцей выкарыстоўвае ў якасці слова падчас размовы. Напрыклад, яны кажуць: «Я бачыў сёння смешную сітуацыю ў школе xD». На жаль, пры нагодзе мы губляем тон выказвання. Фразы становяцца манатоннымі, інфармацыйнымі, а толькі xD сведчыць пра нейкія эмоцыі. Інакш кажучы, мы пачынаем «размаўляць тэкстам». Дадаткова мы губляем знакі прыпынку, альбо яны атрымліваюць новае значэнне. Напруклад, вядомая «кропка нянавісці». Нагадваю, у камунікатары кропка змешчана на канцы сказа стала сімвалізаваць нянавісць. Яна атрымлівае дадатковую эмацыянальную афарбоўку. Паводле сучаснага коду, мы, на самой справе, не павінны выкарыстоўваць кропкі ў камунікатары.
Інтэрнэту памяняў таксама нашую рэчаіснасць.
-Цяпер мы прымушаны ўсё часцей падкрэсліваць, што нешта адбываецца ў сапраўдным жыцці, а не ў віртуальнай рэальнасці. Яшчэ 20 гадоў таму, ты казалі: «Гэта ў віртуальным свеце». Цяпер, наадварот, мы падкрэсліваем, што нешта адбываецца ў рэальным свеце, паколькі гэта падзея, якая разбівае аднастайнасць.
Ці ўплыў інтэрнэту на польскую мову, гэта адмоўная ці натуральная з’яваз, з якой трэба пагадзіцца?
-Тут трэба ўспомніць пра розныя з’явы. Гэта спаборніцтва на словы, спробы ўкаранення канкрэтных значэнняў слоў, дэманстрацыя ведаў, калі гаворка ідзе пра значэнне коду, напрыклад, мемаў іг.д. Ёсць таксама шмат іншых працэсаў, якія сведчаць пра рэвалюцыю ў мове. Калі гаворка ідзе пра польскую мову, то цягам апошніх 15 гадоў адбылося шмат моўных працэсаў і моўных памылак, якія, з-за сваёй распаўсюджанасці, раней ці пазней будуць прызнаныя нормай. Гэтага ўсяго было сапраўды шмат.
Нашым суразмоўцам быў журналіст штодзёнікі Politykа, супрацоўнік Другой праграмы грамадскага Польскага радыё, член Савета польскага мовы Бартэк Хаціньскі(Bartek Chaciński).
Цыкл радыёперадач «Польская мова без межаў» паўстаў пры фінансавай падтрымцы Канцылярыі старшыні Рады міністраў Польшчы ў рамках апекі над палякамі замежжа.
Перадачу падрыхтаваў Пшэмыслаў Павэлэк/аз