Беларуская Служба

Ніну Багінскую пакаралі буйным штрафам за нацыянальны БЧБ-сцяжок

27.04.2024 09:02
Рашэннем суда актывістка павінна будзе выплаціць 2400 рублёў (600 базавых велічынь).
 ,
Ніна Багінская, архіўнае фотаgazeta.ru

Суд Савецкага раёна Мінска завочна прысудзіў грамадзянскай актывістцы Ніне Багінскай штраф – 2400 рублёў (600 базавых велічынь). Падставай для складання пратаколу стаў нацыянальны сцяжок, які падчас ператрусу міліцыянты знайшлі на тумбачцы ў пакоі пенсіянеркі напрыканцы сакавіка.

Ніну Багінскую не першы раз караюць за нацыянальную сімволіку Беларусі, нагадвае «Белсат». Жанчына на суды прынцыпова не ходзіць. Яна раней заяўляла, што лічыць іх незаконнымі, скіраванымі на прыніжэнне нацыянальнай годнасці беларусаў.

Лецішча спадарыні Ніны ўлады спрабавалі прадаць праз аўкцыён, каб пагасіць «запазычанасць» па штрафах. Ніна Багінская нават не цікавілася вынікамі апошняга аўкцыёну, яна працягвае працаваць на сваім лецішчы.

аз

Ці сустрэча Борыс з Пачобутам - гэта першы крок да вызвалення журналіста?

24.04.2024 10:05
Лукашэнка неаднойчы «разыгрываў» сітуацыю з палітвязнямі для дасягнення сваіх мэтаў, нагадваюць беларускія апазіцыянеры.