Беларуская Служба

Літва выказала рашучы пратэст Беларусі ў сувязі з распаўсюджваннем дэзінфармацыі

27.04.2024 12:01
Гаворка ідзе пра заяву кіраўніка КДБ Беларусі Івана Тэртэля пра тое, што Літва нібыта рыхтавала атаку дронамі па аб'ектах у Мінску.
Кіраўнік КДБ Іван ЦерцельАвторство: belta.by, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=101286932

Міністэрства замежных спраў Літвы паведаміла, што выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі Яраслава Хмыля і ўручыла яму дыпламатычную ноту, у якой выказала рашучы пратэст у сувязі з заявамі старшыні КДБ Беларусі Івана Церцеля на «Усебеларускім народным сходзе» 25 красавіка 2024 года, пра нібыта пагрозы для Беларусі, якія зыходзяць з Літвы, у тым ліку пра нібыта ўдары ваенных беспілотнікаў з тэрыторыі Літвы па аб'ектах на тэрыторыі Беларусі і іншыя падобныя, бяздоказныя інсінуацыі.

Такія заявы прадстаўнікоў беларускага рэжыму не маюць нічога агульнага з рэчаіснасцю. МЗС Літвы запатрабаваў ад МЗС Беларусі неадкладна абвергнуць дэзінфармацыю.

У ёй таксама было пацверджана, што Літва прыме ўсе магчымыя меры для забеспячэння сваёй бяспекі, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці.

аз

Кіраўнік КДБ заявіў, што рыхтаваліся атакі літоўскіх беспілотнікаў па Мінску. «Гэта трызненне» — адказалі ў Літве

25.04.2024 16:02
Падчас выступу на Усебеларускім народным сходзе старшыня КДБ Іван Церцель заявіў, што рыхтаваліся ўдары з тэрыторыі Літвы па аб'ектам у Мінску ды іншых населеных пунктах.