Беларуская Служба

«Кіберпартызаны» выклалі ў сетку паведамленні, якія КДБ Беларусі атрымаў праз сайт на працягу дзевяці гадоў

28.04.2024 16:01
Раней яны паведамлялі аб узломе сайта ведамства.
.
.Engin_Akyurt /pixabay.com/CC0 Public Domain

«Калі вы раптам не заўважылі, то разам з базай сайта КДБ мы выклалі ў сетку і даносы, якія дасылалі чэкістам праз партал з верасня 2014 па жнівень 2023 года. Цяпер скаргі «інфарматараў» КДБ у адкрытым доступе, а таксама прапановы замежных грамадзянаў пайсці на супрацоўніцтва», — паведамілі «Кіберпартызаны».

Хакеры паабяцалі апублікаваць хуткім часам самыя цікавыя з паведамленняў. Агулам за дзевяць гадоў праз сайт у КДБ звярнуліся 40 тысяч разоў.

Афіцыйны сайт КДБ Беларусі не працуе ўжо больш за два месяцы. Пры спробе зайсці на яго з'яўляецца паведамленне аб тым, што ён знаходзіцца ў распрацоўцы. «Кіберпартызаны» паведамлялі, што «прабраліся туды яшчэ восенню 2023 года і выпампавалі ўсю даступную інфармацыю». «На жаль, мы крыху «нашумелі», таму сайт прыйшлося прыкрыць», — заявілі «Кіберпартызаны».

У доказ хакеры размясцілі ў сваім тэлеграм-канале спіс адміністратараў сайта, а таксама базу даных і логі сервера.

У КДБ гэтую інфармацыю не каментавалі.

ав/zerkalo.io

«Кіберпартызаны» заявілі, што правялі атаку на «Гродна Азот»

17.04.2024 17:01
Група беларускіх хакераў узламала ўнутраную сетку прадпрыемства, у выніку чаго паралізаваная праца шэрагу сістэм.