Беларуская Служба

Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром НАТА

07.05.2024 12:53
Лідарка дэмакратычнай апазіцыі Беларусі Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з генсакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам у штаб-кватэры НАТА.
    .
Святлана Ціханоўская і Енс Столтэнберг.nato.int

У сустрэчы таксама браў удзел Валер Кавалеўскі. Таксама ў рамках Паўночнаатлантычнай Рады Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц Альянсу дзеля абмену меркаваннямі па крызісе ў Беларусі і па перспектывах устанаўлення дыялогу дэмакратычнага руху Беларусі і НАТА па палітычным парадку дня.

«Я радая, што гэта сустрэча адбылася, і што ў дэмакратычных сіл Беларусі завязваецца такі дыялог. У падмурак Альянсу закладзеныя блізкія для беларусаў каштоўнасці: індывідуальная свабода, правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства права.

Я думаю, для кожнай еўрапейскай краіны неабходна выбудоўваць паважлівыя, канструктыўныя адносіны з НАТА. Гэта важна для нацыянальных інтарэсаў і падтрымання рэгіянальнай бяспекі. Мне б хацелася, каб Беларусь успрымалі як надзейнага мірнага прадказальнага партнёра», – адзначыла Святлана Ціханоўская, дэмакратычная лідарка, кіраўніца абʼяднанага пераходнага Кабінета.

Енс Столтэнбэрг высока ацаніў мужнасць і лідарства Ціханоўскай у адстойванні дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі. Ён выказаў занепакоенасць у сувязі з новымі рэпрэсіямі рэжыму прэзідэнта Лукашэнкі супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Генеральны сакратар яшчэ раз падкрэсліў, што народ Беларусі мае права жыць у свабодзе і дэмакратыі.

«Падтрымка і была важнай для Расіі, забеспячэнне тэрыторыяй і інфраструктурай расійскія сілы для нападу на Украіну і падтрымання агрэсіўнай вайны», – пракаментаваў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг цяперашнюю палітыку рэжыма Лукашэнкі.

Члены НАТА заклікалі Беларусь спыніць свой саўдзел у вайне з Расіяй і выконваць міжнароднае права. Яны таксама таксама асудзілі абвешчаны Расіяй намер разгарнуць на тэрыторыі Беларусі ядзерную зброю і ядзерныя сістэмы.

вх

Спецслужбы рыхтуюцца да расійскіх дыверсій па ўсёй Еўропе – СМІ

05.05.2024 15:30
Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі ўрады сваіх краін аб тым, што Расія плануе дыверсіі на ўсім кантыненце.

У Літве ў сетцы вайсковых частак за першыя некалькі дзён зарэгістраваліся больш за 1600 добраахвотнікаў

05.05.2024 16:38
У Літве ствараецца сетка вайсковых частак ці камендатур.

Сікорскі падчас візіту ў ЗША: Мы хочам мець добрыя адносіны з Белым Домам, незалежна ад таго, хто тут кіруе

05.05.2024 17:28
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі наведвае ЗША з афіцыйным візітам.

Сакрэтная зброя Польшчы: асаблівую ролю ў палітыцы могуць адыграць узаемаадносіны Анджэя Дуды і Дональда Трампа

06.05.2024 13:10
Урад Польшчы мяркуе, што мае сакрэтную, зброю, з дапамогай якой можна настроіць Дональда Трампа супраць расійскага лідара Уладзіміра Пуціна. Гэта PiS і прэзідэнт Анджэй Дуда.