Толькі ў апошні месяц 2023 года паслугамі чыгункі ў Польшчы скарысталіся больш за 31 мільён пасажыраў. Паводле даных Упраўлення чыгуначнага транспарту, у 2023 годзе чыгунка абслужыла больш за 374,4 млн пасажыраў. У параўнанні з 2022 годам гэты вынік большы на 32,2 мільёна, або на 9,4 працэнта. За апошнія гады больш людзей падарожнічала цягнікамі ў 1999 годзе – 395,2 мільёна чалавек, паводле раней прадстаўленых дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення.
Сярэдняя працягласць чыгуначнай пасажырскай перавозкі ў мінулым годзе склала больш за 69 кіламетраў, што крыху менш, чым у 2022 годзе.
– Такія добрыя вынікі апошніх гадоў – сігнал аб тым, што чыгуначныя пасажырскія перавозкі аднаўляюцца. Расце ўсведамленне неабходнасці выкарыстання экалагічных відаў транспарту, рост цэн на паліва і выгадныя прапановы ад перавозчыкаў – гэта, безумоўна, робіць падарожжа цягніком больш выгадным, напрыклад, у параўнанні з падарожжам на аўтамабілі. У той жа час патэнцыял для больш шырокага выкарыстання чыгункі па-ранейшаму значны. Таму трэба нарошчваць аб'ём і якасць чыгуначных паслуг. Развіццё чыгункі таксама варта разглядаць у кантэксце раёнаў, да якіх цяпер нельга дабрацца цягніком, – сказаў Ігнацы Гура, прэзідэнт Упраўлення чыгуначнага транспарту.
За апошні месяц 2023 года паслугамі чыгункі скарысталіся амаль 31,4 млн пасажыраў. У параўнанні з мінулым годам гэты вынік больш чым на 2,3 мільёна чалавек.
IAR/вх