Беларуская Служба

У самалёт ударыла маланка. Машына вярнулася ў Варшаву

16.04.2024 10:01
Канструкцыя пасажырскіх самалётаў прыстасаваная для абароны ад маланкі, а экіпаж LOT навучаны, як рэагаваць у такіх выпадках.
Ілюстрацыйнае фотаShutterstock / aappp

Падчас палёту з Варшавы ў Шчэцін у самалёт польскіх авіяліній LOT ударыла маланка. Інцыдэнт адбыўся падчас моцнай навальніцы, якая прайшла над Польшчай. У мэтах бяспекі экіпаж вырашыў неадкладна вярнуцца ў аэрапорт Варшавы.

Самалёт Embraer, які трапіў у небяспечную сітуацыю, бразільскай вытворчасці, выкарыстоўваецца многімі авіякампаніямі па ўсім свеце. Канструкцыя пасажырскіх самалётаў прыстасаваная для абароны ад маланкі, а экіпаж LOT навучаны, як рэагаваць у такіх выпадках.

Кіруючыся прынцыпам асцярожнасці і клопату аб бяспецы пасажыраў і экіпажа, было прынята рашэнне вярнуцца ў Варшаву. Гэта стандартная працэдура ў выпадку незвычайных падзей падчас палёту.

яс/warszawawpigulce.pl