Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск увайшоў у топ-100 самых уплывовых людзей свету паводле тыднёвіка Time. Польскага палітыка з гэтай нагоды павіншавала старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.
“Дональд Туск – палітычны марафонец. Ён нас усіх навучыў, што ніколі не позна стаць на бок дэмакратыі і што для гэтага варта прысвяціць усе сілы”, - напісала фон дэр Ляен.
У топ-100 тыднёвіка Time Туск заняў 24 месца, у катэгорыі “лідары” – трэцюю пазіцыю. На першым месцы ў дадзенай катэгорыі – Юлія Навальная, жонка памерлага ў расійскай турме апазіцыянера Аляксея Навальнага. Таксама ў згаданую катэгорыю трапілі прэм’ер-міністр КНР Лі Цян, дарадчык прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак, прэм’ер-міністр Італіі Джорджы Мелоні, старшыня праўлення Групы Сусветнага банку Аджай Банга, дырэктар ЦРУ Уільям Бёрнс і інш.
Дональду Туску 66 гадоў, ён нарадзіўся ў Гданьску. Па адукацыі гісторык. У часы ПНР дзейнічаў у апазіцыі. У польскай палітыцы – з пачатку 1990 гадоў. Быў віцэ-старшынём Сенату і Сейму Польшчы. З 2001 года ўзначальвае права-цэнтрысцкую партыю “Грамадзянская платформа”. У 2007-2014 гадах быў прэм’ер-міністрам Польшчы, у 2014-2019 гадах – старшынём Еўрапейскай рады.
Са снежня 2023 года Дональд Туск у чарговы раз займае пасаду прэм’ера Польшчы.
вс