Беларуская Служба

У ЕС будзе камісар па пытаннях абароны - фон дэр Ляен

07.05.2024 17:41
Урсула фон дэр Ляен: Укладанні ў бяспеку Украіны - гэта лепшыя інвестыцыі ў бяспеку Еўрапейскага саюза.
       ,
Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што ў ЕС будзе створаная пасада камісара па пытаннях абароныPAP/Jarek Praszkiewicz

Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што ў ЕС будзе створаная пасада камісара па пытаннях абароны. На яе думку, гэтая функцыя неабходная для каардынацыі працы еўрапейскага ВПК і абароннага патэнцыялу ЕС.

Кіраўнік Еўракамісіі прымае ўдзел у Еўрапейскім эканамічным кангрэсе, які праходзіць у польскіх Катавіцах. Асноўнымі пытаннямі, якія абмяркоўваюцца на мерапрыемстве, з’яўляюцца трансфармацыя і бяспека.

На эканамічным форуме Урсула фон дэр Ляен сказала, што ўкладанні ў бяспеку Украіны - гэта лепшыя інвестыцыі ў бяспеку Еўрапейскага саюза. У гэтым працэсе яна падкрэсліла ролю Варшавы.

- Менавіта польскае кіраўніцтва адыграла вырашальную ролю ў аказанні Украіне значнай фінансавай, ваеннай і палітычнай падтрымкі. Менавіта дзякуючы Польшчы быў запушчаны Еўрапейскі фонд міру ў памеры больш за 6 млрд еўра на ваеннае аснаджэнне і тэхніку. Мы павінны працягваць гэтую падтрымку.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што Еўрапейскі Саюз павінен выдзеліць мінімум 100 млрд еўра на бяспеку ў бліжэйшай будучыні.

вс


Спецслужбы выявілі праслухоўку ў зале, дзе мела адбыцца пасяджэнне ўраду Польшчы

07.05.2024 10:04
Сёння ў Катавіцах павінна адбыцца выязное пасяджэнне польскага ўраду на чале з прэм'ер-міністрам Дональдам Тускам.