Беларуская Служба

Польская памежная служба затрымала расійскага дэзерціра

08.05.2024 09:54
Памежная служба праводзіць з расійскім салдатам далейшыя мерапрыемствы.
.
.Памежная служба/Твітэр

На Падляшшы памежнікі затрымалі 41-гадовага расійскага салдата. Дэзерцір нелегальна перайшоў польска-беларускую мяжу. Пры сабе ў мужчыны былі расійскія ваенныя дакументы, якія пацвярджаюць яго ўдзел у баявых дзеяннях РФ супраць Украіны.

Інфармацыю пра яго затрыманне пацвердзіла Польскаму радыё ў Беластоку прэс-сакратар Падляшскага аддзелу памежнай варты маёр Катажына Здановіч.
Памежная служба праводзіць з расійскім салдатам далейшыя мерапрыемствы.