Беларуская Служба

Кіраўнік Мінабароны ФРГ лічыць дапушчальнымі дзеянні ўкраінскіх вайскоўцаў у Расіі

21.04.2023 17:15
Высоўванне на тэрыторыю суперніка, напрыклад, каб перакрыць яго шляхі забеспячэння, – гэта «нармальная» сітуацыя на вайне, заявіў міністр абароны Нямеччыны Борыс Пісторыус.
    .
Міністр абароны Нямеччыны Борыс Пісторыус.Фото: PAP/ EPA/ FILIP SINGER

Сітуацыя, пры якой адзін бок, які падвергся нападу, падчас баявых дзеянняў пранікае на тэрыторыю суперніка, да прыкладу, каб адрэзаць яму шляхі забеспячэння, «цалкам нармальная». Такое меркаванне выказаў міністр абароны ФРГ Борыс Пісторыус (Boris Pistorius), каментуючы бягучае развіццё вайны ва Украіне ў эфіры перадачы Maybrit Illner на грамадска-прававым тэлеканале ZDF.

«Да таго часу, пакуль атакам не падвяргаюцца гарады, грамадзянскія асобы, грамадзянскія аб'екты, з гэтым прыйдзецца вымушана змірыцца. Неахвотна, але так павінна адбывацца, напрыклад, каб адрэзаць шляхі забеспячэння», – сказаў Пісторыус. Каментуючы перспектывы далейшых паставак узбраенняў Украіне, ён адзначыў, што ў гэтым пытанні Захаду трэба прымаць да ўвагі «тое, як вядзецца гэтая вайна». «Калі Украіна патрабуе пэўныя віды бомбаў, якія ва ўсім свеце абʼяўлены па-за законам, то трэба сказаць »не«, – падкрэсліў кіраўнік германскага Мінабароны. Раней Украіна заклікала заходніх саюзнікаў перадаць ёй касетныя і фосфарныя боепрыпасы, забароненыя міжнароднымі пагадненнямі.
Кіраўнік Мінабароны ФРГ – аб членстве Украіны ў NATO.

Ацэньваючы магчымасць прыёму Украіны ў NATO, Борыс Пісторыус заявіў, што рашэнне аб гэтым можа быць прынятае толькі пасля заканчэння вайны, развязанай Расіяй. Для Кіева дзверы ў Паўночнаатлантычны альянс прыадчыніліся, «але зараз не час для прыняцця падобных рашэнняў», сказаў. Ён таксама падкрэсліў, што Украіна не можа быць прынята ў NATO «проста з пачуцця салідарнасці».

Пытанне аб членстве Украіны ў NATO трэба вырашаць «з халоднай галавой і гарачым сэрцам, а не наадварот», дадаў міністр абароны ФРГ.

dw.com / вх