Беларуская Служба

Ва Украіне працягваюцца жорсткія баі

22.04.2023 07:45
Цягам апошніх сутак расіяне спрабавалі прарваць украінскую абарону ў раёне Данецка і пад Харкавам.
Ілюстрацыйнае фотаОфіційний телеграм-канал Командування Об'єднаних Сил ЗС України/https://t.me/KOS_ZSU

У ранішнім паведамленні Генштаба гаворыцца, што праціўнік засяродзіў свае намаганні, праводзячы атакі ў раёне Бахмута, Аўдзееўкі, Мар'інкі і Шахцёра. У гэтых раёнах расіяне здзейснілі 53 штурмы. Расійскія атакі былі адбітыя пад Ліманам у Краматорскім раёне і Купянскам у Харкаўскай вобласці.

Самая складаная сітуацыя склалася пад Бахмутам, дзе працягваюцца жорсткія баі. Многія гарады пацярпелі ад артылерыйскага абстрэлу.

Паводле інфармацыі штаба, з учорашняга дня расійская рэактыўная артылерыя абстраляла 50 украінскіх населеных пунктаў. Авіяцыя правяла 30 бамбардзіровак.


Украінскі штаб паведамляе пра значныя страты расіян. Паводле звестак разведкі, некаторыя цяжкапараненыя салдаты праціўніка гінуць пры спробе эвакуацыі з раёнаў баявых дзеянняў з-за недастатковай медыцынскай дапамогі.

За мінулыя суткі ўкраінская авіяцыя нанесла 5 удараў па раёнах канцэнтрацыі расійскіх войск. Артылерыйска-ракетныя падраздзяленні знішчылі расійскі зенітны комплекс.

ПР/юл