Беларуская Служба

Амерыканская падтрымка для Украіны чакае подпісу прэзідэнта Байдэна. Сенат падтрымаў пакет

24.04.2024 08:12
Прэзідэнт Украіны ацаніў, што зброя далёкага дзеяння, артылерыя і супрацьпаветраная абарона з'яўляюцца надзвычай важнымі інструментамі хуткага аднаўлення справядлівага міру.
Амерыканскі КангрэсShutterstock/Andrea Izzotti

Сенат ЗША прыняў пакет падтрымкі Украіны, Ізраілю і Тайваню. Агулам падтрымка гэтых краін складае 95 мільярдаў долараў.

Дакумент падтрымалі 80 сенатараў - на 10 больш, чым у лютым, калі Сенат разглядаў яго першы раз. Гэта гарантуе, што законапраект хутка паступіць на стол прэзідэнта Джо Байдэна.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падзякаваў Сенату ЗША за зацвярджэнне пакета дапамогі Украіне.

«Гэта галасаванне ўзмацняе ролю Амерыкі як маяка дэмакратыі і лідара вольнага свету», — напісаў у сацсетках украінскі лідар.
Уладзімір Зяленскі таксама выказаў удзячнасць усім амерыканцам, якія працягваюць падтрымліваць Украіну «і разумеюць, што гістарычная важнасць гэтага законапраекта выходзіць за рамкі палітыкі. Я таксама цаню падтрымку прэзідэнта Байдэна і з нецярплівасцю чакаю хуткага падпісання законапраекта і дастаўкі чарговага пакета ваеннай дапамогі».

Прэзідэнт Украіны ацаніў, што зброя далёкага дзеяння, артылерыя і супрацьпаветраная абарона з'яўляюцца надзвычай важнымі інструментамі хуткага аднаўлення справядлівага міру.

Дзякуючы рашэнню Сената ЗША Украіна атрымае сродкі ў памеры 61 млрд долараў.

яс/IAR

Каментатары: Дапамога Украіне – гэта «ўнутравеннае ўліванне»

22.04.2024 12:15
У сітуацыі іншых канфліктаў у свеце амерыканцы цяпер не жадаюць эскалацыі расійскай вайны супраць Украіны, лічаць каментатары.