Беларуская Служба

Улады Латвіі звярнуліся да грамадзян з заклікам перарабіць падвалы ў баявыя сховішчы

28.04.2024 10:02
Урад у Рызе асцерагаецца, што ў выпадку перамогі Расіі ў вайне з Украінай іх краіна стане адной з першых наступных мішэняў Масквы.
-
Прэм'ер-міністр Латвіі Эвіка Сіліна PAP/EPA/Anders Wiklund

Улады Латвіі, якая мяжуе з Расіяй, у суботу звярнуліся да грамадзян з просьбай ператварыць падвалы і іншыя падземныя памяшканні сваіх дамоў у баявыя сховішчы. Зварот быў зроблены са страху перад Расіяй, з нагоды традыцыйнага дня прыборкі краіны.

Латвія, член ЕС і НАТА, мае агульную мяжу з Расіяй працягласцю 214 км. Як піша AFP, урад у Рызе асцерагаецца, што ў выпадку перамогі Расіі ў вайне з Украінай іх краіна стане адной з першых наступных мішэняў Масквы.

«Мы заклікаем усіх прыкласці ўсе намаганні падчас вялікай уборкі, а таксама пасля яе, каб вашы падвалы і іншыя падземныя памяшканні маглі служыць сховішчам у надзвычайных сітуацыях», — звярнуўся мэр Рыгі Вільніс Кірсіс.

Ён дадаў, што ў гэты час аналагічную працу ў памяшканнях, якія належаць гораду, правядуць супрацоўнікі гарадскіх службаў.

Кіраўнік Камісіі грамадзянскай абароны Рыгі Гінтс Рэйнсан заявіў, што ўлады праінспектуюць «падвалы грамадскіх будынкаў, школ, дамоў састарэлых і бальніц», каб даведацца, ці можна іх выкарыстоўваць у якасці сховішчаў «у выпадку нападу».

Як паведамляе латвійскі тэлеканал TV24, да канца года штомесяц плануецца падрыхтаваць каля 100 сховішчаў. У сакавіку гэтага года прэм'ер-міністр Латвіі Эвіка Сіліна папярэджвала аб непрадказальных дзеянняў Расіі, якую яна параўнала з «алкаголікам або наркаманам».

ав

Латвія зноў заклікае жыхароў не ездзіць у Расію і Беларусь

25.03.2024 16:38
Паводле латвійскіх служб, дзейнасць спецслужбаў Расіі і Беларусі стала больш агрэсіўнай.