Беларуская Служба

Упершыню за амаль 130-гадовую гісторыю Венецыянскай мастацкай біенале выставу наведаў Папа Рымскі

28.04.2024 12:54
Францішак спачатку наведаў ватыканскі павільён, а затым адслужыць Імшу на плошчы св. Марка.
    ,           80 ,
Францішка падчас візіту ў Венецыю, у двары жаночай турмы на востраве Джудэкка Папа прывітаў каля 80 зняволеных, супрацоўнікаў і валанцёраўPAP/EPA/VATICAN MEDIA HANDOUT

Сёлета ватыканскі павільён размешчаны ў жаночай турме на востраве Джудэкка, насупраць плошчы св. Марка на другім баку Вялікага канала. Выстава атрымала назву «На ўласныя вочы».

Ватыканскія куратары запрасілі аднаго з самых вядомых і неадназначных італьянскіх мастакоў Маўрыцыа Катэлана і рэжысёра Марка Перэга. Ён зняў кароткаметражны фільм, прысвечаны сумнай рэчаіснасці турмы, з удзелам сваёй жонкі, галівудскай зоркі Зоі Салданы.

На сценах вязняркі напісалі фрагменты сваіх вершаў. Папа сустрэўся са зняволенымі і артыстамі.

ав

Польшча на Венецыянскай біенале прадставіць гукі вайны

05.04.2024 17:10
У другой палове красавіка ў Венецыі распачнецца адна з самых прэстыжных і важных падзей у свеце мастацтва - Венецыянская біенале 2024.