Беларуская Служба

ISW: Расіяне могуць дамагчыся значных тактычных выйгрышаў на фронце, пакуль Украіна чакае дапамогі з ЗША

28.04.2024 14:55
Аднак, на думку аналітычнага цэнтра, гэта не прывядзе да краху ўкраінскай абароны.
        Marder 1A3 ()     Leopard 2A6 (),
Расійскі вайсковец стаіць на варце ля нямецкай БМП Marder 1A3 (злева) і асноўнага баявога танка Leopard 2A6 (справа), захопленых расійскімі войскамі ва Украіне падчас падрыхтоўкі да выставы на Паклоннай гары ў Маскве PAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

ISW спасылаецца на высновы «Politico», паводле якіх прэзідэнт Украіны ў снежні 2023 года заявіў спікеру Палаты прадстаўнікоў Майку Джонсану, што без новай дапамогі ўкраінскія войскі змогуць «пратрымацца» на фронце да сакавіка-красавіка 2024 года.

«Прыбыццё дапамогі з ЗША ў бліжэйшыя тыдні дазволіць украінцам вырашыць бягучы матэрыяльны дэфіцыт і абмежаваць ход наступальных дзеянняў агрэсара, а расіяне, відаць, актывізуюць свае намаганні па дэстабілізацыі ўкраінскай абароны і дасягненні тэрытарыяльных захопаў перад прыбыццём амерыканскай ваеннай дапамогі», — ацэньвае ISW у суботнім дакладзе.

Супрацьпаветраная абарона збіла чатыры беспілотніка «Шахед-131/136» і адзін беспілотны лятальны апарат неўстаноўленага тыпу, якімі расійскія войскі мінулай ноччу атакавалі Украіну. Пра гэта ў нядзелю раніцай паведаміў камандуючы ВПС Украіны генерал Мікалай Аляшчук.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі адзначае, што зараз у многіх рэгіёнах працуюць энергетыкі і рамонтныя брыгады:

-Траекторыя ракет і сам характар атакаў быў пралічаны расійскімі тэрарыстамі так, каб як мага больш ускладніць працу нашай СПА. Кожная збітая ракета – гэта важны вынік. Кожная супрацьракетная зброя – гэта абарона жыцця.

Прэзідэнт Зяленскі адзначыў, што каб тэрарысты прайгралі, салідарнасць лідараў у абароне ад тэрору павінна працаваць 24/7.

ав

Улады Латвіі звярнуліся да грамадзян з заклікам перарабіць падвалы ў баявыя сховішчы

28.04.2024 10:02
Урад у Рызе асцерагаецца, што ў выпадку перамогі Расіі ў вайне з Украінай іх краіна стане адной з першых наступных мішэняў Масквы.