Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 476 тыс. чалавек забітымі

07.05.2024 08:34
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскі салдатфота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 1 тыс. 160 чалавек асабовага складу. 

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 476 тыс. 400 чалавек забітымі. 

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 7 тыс. 405 танкаў, больш за 14 тыс. 200 бронемашын, больш за 12 тыс. 280 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 57 РСЗА, 2 тыс. 149 крылатых ракет, 26 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 349 самалётаў і 325 верталётаў. 

вс