Беларуская Служба

Вядомага ўкраінскага алігарха падазраюць у замове забойства

08.05.2024 15:01
Уладзімір Зяленскі развіваў кар'еру коміка на тэлебачанні Каламойскага.
Ігар Каламойскікрыніца: ukranews.com

У замове забойства падазраюць вядомага ўкраінскага алігарха Ігара Каламойскага. Гэта чарговае абвінавачванне бізнесмену, які знаходзіцца пад вартай. Каламойскі — адзін з найбагацейшых і найбольш уплывовых людзей ва Украіне.

Украінская пракуратура падазрае алігарха ў замове забойства дырэктара юрыдычнай фірмы амаль 20 гадоў таму. Такім чынам Каламойскі павінен быў адпомсціць адвакату, які адмовіўся падрабляць дакументы. Мужчына быў жорстка збіты, але застаўся жывы.

Пракуратура нагадала, што бізнесовец таксама падазраецца ў адмыванні грошай, у сувязі з чым з верасня мінулага года знаходзіцца пад вартай.
Да нападу Расіі на Украіну Ігар Каламойскі быў адным з найбагацейшых украінцаў.

Уладзімір Зяленскі развіваў кар'еру коміка на тэлебачанні Каламойскага. Алігарх і яго СМІ падтрымлівалі дзеючага прэзідэнта ў выбарчай кампаніі 2019 года.

яс/IAR