Беларуская Служба

У Еўрапейскім судзе выдалі важнае заключэнне наконт змены полу

08.05.2024 16:02
Меркаванне Генеральнага адваката Суда ЕС тычыцца сітуацыі транссексуала з Румыніі, які быў зарэгістраваны як жанчына пасля нараджэння ў гэтай краіне.
Суд Еўрасаюза ў ЛюксембургуShutterstock/nitpicker

Паводле заключэння Генеральнага адваката Суда ЕС Жана Рышара дэ ла Тура, адмова краіны-члена прызнаць змену імя і полу, зробленую ў іншай краіне Еўрасаюза, супярэчыць правам грамадзян Супольнасці. Заключэнне было прынята ў аўторак.

Змена імя і полу

Пасля пераезду ў Вялікабрытанію румынка атрымала брытанскае грамадзянства, але захавала таксама румынскае. У 2017 годзе жанчына змяніла імя, а ў 2020 годзе атрымала юрыдычнае пацверджанне змены полу на мужчынскі.

У маі 2021 года на падставе двух брытанскіх дакументаў, якія пацвярджаюць змену, гэты чалавек звярнуўся ў румынскія офісы з просьбай унесці ў яго пасведчанне аб нараджэнні анатацыю аб змене свайго імя, полу і асабістага лічбавага кода для адлюстравання мужчынскага полу. Заяўка таксама ўключала запыт на новае пасведчанне аб нараджэнні з абноўленымі дадзенымі.

Румынскія офісы адмовіліся прыняць заяву грамадзяніна, заклікаўшы яго паўтарыць працэдуру змены полу ў судзе ў Румыніі.

Румынскі суд падаў запыт у Еўрапейскі суд.

Генеральны адвакат Еўрапейскага суда выдаў заключэнне, у якім гаворыцца, што дзяржавы-члены не могуць адмовіць у прызнанні і ўнясенні ў кнігу актаў грамадзянскага стану імя, набытае грамадзянінам гэтай дзяржавы ў іншай краіне ЕС, грамадзянствам якой ён таксама валодае. Падобным чынам дзяржава не можа адмовіць у прызнанні гендарнай ідэнтычнасці, набытай гэтай асобай у іншай дзяржаве-члене, і ў запісе яе ў пасведчанне аб нараджэнні.

Меркаванне генеральнага адваката не з'яўляецца абавязковым для Еўрапейскага суда, але прымаецца да ўвагі.

Задача генеральных адвакатаў - прадстаўляць у суд прапановы аб юрыдычных рашэннях па справах, якія яны разглядаюць.

яс/dziennik.pl