Беларуская Служба

Паліцыя забіла мужчыну, які хацеў падпаліць сінагогу ў Руане на поўначы Францыі

17.05.2024 13:02
Улады кажуць пра чарговую атаку на яўрэйскую супольнасць у гэтай краіне за апошнія месяцы.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Pixabay.com/Clker-Free-Vector-Images

Здарэнне адбылося раніцай у цэнтры Руана. Зламыснік зайшоў у сінагогу і паспрабаваў падпаліць. З будынка пачаў ісці дым. Мужчына накінуўся на паліцэйскіх, якія спрабавалі яго спыніць. Ён быў узброены нажом і металічным дручком. Адзін з афіцэраў адкрыў агонь і смяротна параніў нападніка.

Кіраўнік МУС Францыі Жэральд Дарманен павіншаваў паліцэйскіх з «рэакцыяй і мужнасцю». Паводле яго слоў, мэтай зламысніка быў падпал сінагогі. Пажарныя хутка ліквідавалі агонь.

Мэр Руана Нікаля Маер-Расіньёль напісаў на платформе «Х», што жыхары горада ў шоку. Многія французскія палітыкі выказалі абурэнне нападам. Некаторыя з іх звяртаюць увагу на рост пагрозы для яўрэйскай грамады ў Францыі, асабліва пасля пачатку вайны паміж Ізраілем і ХАМАС.

Прэм'ер-міністр Габрыэль Аталь нядаўна абвясціў, што ў першым квартале гэтага года ў Францыі было зарэгістравана 366 антысеміцкіх актаў. Гэта на 300% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

IAR/нг

Неўзабаве ў сектар Газа марскім шляхам пачне паступаць больш гуманітарнай дапамогі

17.05.2024 08:24
Пентагон завяршыў будаўніцтва спецыяльнага плывучага марскога пірса. Гэта дазволіць абысці ізраільскую сухапутную блакаду.