Беларуская Служба

Дыстанцыйная адукацыя патрабавальная, але эфектыўная

13.09.2020 09:12
Парадаксальна, пандэмія прычыніцца да росту папулярнасці курсаў замежных моваў, лічыць мовазнаўца Пётр Каяк.
Аўдыё
  • Дыстанцыйная адукацыя патрабавальная, але эфектыўная.
Здымак мае ілюстрацыйны характар Photo:Monoar_CGI_Artis/pixabay.com/CC0 Public Domain

У чарговай перадачы з цыклю «Польская мова без межаў» мы задумаемся пра тое, як выкарыстаць сучасную тэхналогію падчас вывучэння мовы.

Якія прылады можа выкарыстаць настаўнік, каб дапамагчы вучням эфектыўна вывучыць мовы? Адказу, між іншым, на гэтае пытанне мы пашукаем у мовазнаўцы і культуразнаўцы, віцэ-дырэктара Цэнтра польскай мовы і культуры для іншаземцаў Polonicum Пятра Каяка (Piotr Kajak).

У часе пандэміі абавязкова трэба закрануць пытанне дыстанцыйнага навучання. Згаданая форма адукацыі не прадугледжвае асабістых кантактаў паміж настаўнікам і вучнем. Тым часам аказваецца, што яны маюць вялізарнае значэнне:

- Мой асабісты досвед паказвае, што студэнтам вельмі не хапала кантакту з настаўнікам і сябрамі з групы. Некаторыя былі прымушаныя ўдзельнічаць у дыстанцыйнай адукацыі па фармальных прычынах - яны зарэгістраваліся і ўжо не маглі адмовіцца ад удзелу ў занятках. Тым ня менш, яны пастаянна падкрэслівалі, што асабістыя сустрэчы з сябрамі для іх вельмі важныя. Мова – гэта грамадскі інструмент, які нас аб’ядноўвае. Зразумела пры дапамозе розных інфарматычных ці тэхнічных інструментаў камунікацыя магчымая, але мова цела, жэсты бачныя выключна падчас непасрэдных кантактаў. З аднаго боку, мы былі прымушаныя скарыстацца гэткай формай адукацыі, а з другога – сучасная дыдактыка дала нам такую магчымасць. Умовы прымусілі нас праверыць тэарэтычныя веды ў практыцы.  

З апошняга паўгоддзя можна зрабіць першыя высновы - кажа Пётр Каяк: 

- Праблема з сучаснымі сродкамі камунікацыі такая, што вучні і студэнты павінны больш заангажавацца ў працэс засваення ведаў.  Гэта патрабуе большай рашучасці.  У групе ёсць розныя студэнты - больш актыўныя, менш актыўныя. Падчас традыцыйных урокаў ёсць хвіліны, падчас якіх яны могуць адпачыць. Тым часам у сітуацыі, калі мы карыстаемся інфарматычнымі сістэмамі, прыкладаннямі, дзе кожны момант працы рэгіструецца аўтаматычна, вучань не можа дазволіць сабе на рассеянасць. Гэта першая справа. Другая справа, на якую звяртаюць увагу таксама эксперты, гэта велізарная колькасць інфармацыі. Гаворка ідзе пра колькасць імпульсаў, якія атрымлівае студэнт. Традыцыйная лекцыя мае сваю структуру. Аднак, ейны дыстанцыйны аналаг павінен быць карацейшы, паколькі цяжка засяроджваць увагу перад кампутарам столькі хвілінаў.

Настаўнік можа выкарыстаць розныя інструменты. Якія з іх найбольш эфектыўныя? Першыя месяцы пандэміі дазволілі вызначыць найлепшыя з іх, лічыць Пётр Каяк:

- Найлепшымі аказаліся аўдыявізуальныя інструменты, то бок тыя, якія адначасова прапануюць гук і вобраз; дазваляюць паказаць на адной платформе матэрыялы для лекцыі, даюць студэнтам магчымасць рабіць нататкі на віртуальнай дошцы, а настаўніку доступ да розных каналаў з дадатковымі інфармацыямі: нататкамі, тэкстам, фільмамі. Усё гэта - дыдактычны падручнік. Дарэчы, мае калегі з Polonicum Агнешка Враноўска і Дарота Зацкевіч прапануюць вельмі цікавыя рашэнні. Спадарыня Враноўска займаецца сучаснымі СМІ у навучанні польскай мовы, як чужой. У сваю чаргу спадарыня Зацкевіч - гульнявымі спаборніцтвамі. Гаворка ідзе пра ролю гульняў і суперніцтва ў вывучэнні мовы і падтрымліванне заангажавання і пастаяннай матывацыі студэнтаў.

Дарэчы, Цэнтр польскай мовы і культуры для іншаземцаў Polonicum цягам апошніх месяцаў таксама ажыццяўляў дыстанцыйную форму навучання:

- Я ганаруся тым, што пакуль увесь універсітэт пачаў дыстанцыйную адукацыю, мы паспелі ажыццявіць адпаведныя працэдуры і падрыхтаваць настаўнікаў і студэнтаў да новых выклікаў. Гэтыя прылады, якія мы калісці выкарыстоўвалі ў камунікацыі з нашымі калегамі з розных куткоў свету, мы пачалі выкарыстоўваць у працэсе навучання. З верасня да канца экзаменаў, то бок да пачатку ліпеня, мы працавалі са студэнтамі дыстанцыйна. Мы выдатна здалі экзамен з выкарыстання сучасных тэхналогій у адукацыі. Тут варта ўспомніць пра супольныя высілкі студэнтаў і настаўнікаў, якія працавалі вельмі актыўна.  

Паводле Пятра Каяка, парадаксальна, але пандэмія прычыніцца да росту папулярнасці курсаў замежных моваў:

- Раней існаваў псіхалагічны бар’ер, які не дазваляў, напрыклад, камусьці, хто жыве ў Сібіры ўдзельнічаць у курсах, арганізаваных з Варшавы. Цяпер гэткая асоба прымушаная ўдзельнічаць у дыстанцыйным курсе, паколькі прыехаць у Польшчы не можа. Гэты бар’ер быў пераадолены. Людзі зразумелі, што дыстанцыйна таксама можна арганізоўваць розныя дзеянні з мэтай прасоўвання польскай мовы і культуры. Магчыма, у нашай прапанове гэткі дыстанцыйны кампанент застанеццана на даўжэй.

Пандэмічная рэчаіснасць прымусіла адукацыю ажыццявіць канкрэтныя рашэнні, якія магчыма назаўсёды застануцца ў методыцы навучання, лічыць Пётр Каяк, віцэ-дырэктар Цэнтра польскай мовы і культуры для іншаземцаў Polonicum.

Эва Плісецка/аз
 


Больш на гэтую тэму: Польская мова без межаў