Не магчыма змяніць усю эканоміку за адну ноч, свет не гатовы да 100% расліннай ежы, а час сыходзіць, і трэба дзейнічаць зараз. Прыхільнікі такой тэзы прадстаўляюць планетарную дыету, гэта значыць дыету, прыязную для планеты.
Юлія Дабжаньска з няўрадавай экалагічнай арганізацыі WWF Польшча расказвае, як узнікла канцэпцыя планетарнай дыеты. У 2019 годзе ў медычным навуковым часопісе “Lancet” была апісаная дыеты з устойлівай харчовай сістэмай. Тэзіс артыкулу быў наступным: наш рацыён павінен быць карысным для здароўя і не ўплываць негатыўна на навакольнае асяроддзе. На жаль, сітуацыя выглядае цалкам інакш.
-У харчовай сістэме патрэбныя змены, якія прычыняцца да таго, што ўсе на планеце змогуць харчавацца правільна, выкарыстоўваючы поўнавартасную дыету. Адначасова, каб вытворчасць прадуктаў харчавання адбывалася без знішчэння прыроды, якая з’яўляецца асяроддзем нашага жыцця. У гэтым артыкуле была прадстаўлена канцэпцыя планетарнай дыеты, часамі мы яе называем дыетай, прыязнай планеце. То бок дыета, выкарыстоўваючы якую глабальна, у сусветным маштабе, мы не толькі палепшым нашае здароўе, але пракормім усю папуляцыю насельніцтва планеты ў межах бяспечнай вытворчасці прадуктаў харчавання, - расказвае Юлія Дабжаньска.
Юлія Дабжаньска адзначае, што такая дыета павінна быць прыстасаваная да лакальнага кантэксту. У розных месцах на Зямлі планетарная дыета будзе выглядаць інакш. Першы істотны момант пакрываецца з польскімі рэкамендацыямі аб правільным харчаванні. Значнае месца на талерцы павінны займаць садавіна і гародніна. Паводле канцэпцыі часопісу “Lancet” садавіна і гародніна павінны складаць палову ўсёй порцыі.
Важным элементам планетарнай дыеты з’яўляцца прынцып абмежавання прадуктаў харчавання жывёльнага паходжання. На талерцы акрамя гародніны і садавіны павінны быць збожжавыя прадукты з непрасеянай мукі і крыніцы бялка, але раслінныя. У дыеце дапускаюцца прадукты жывёльнага паходжання, але гэта невялікая колькасць. Працягвае Юлія Дабжаньска:
-І дыета, прыязная планеце, і вельмі розныя навуковыя працы паказваюць, што, калі мы хочам палепшыць сваё здароўе, і каб наш рацыён, а таксама харчовая сістэма не абцяжарвалі планету, вельмі важным з’яўляецца абмежаванне жывёлагадоўлі. Гаворка пра мяса і малочныя прадукты. Жывёлагадоўля агулам вельмі абцяжарвае планету з-за высокіх выкідаў цяплічных газаў падчас вытворчасці аднаго кілаграма мяса, чым раслінных крыніц бялка. Гаворка таксама пры выкарыстанне вады і перафарматаванне навакольнага асяроддзя. Пераважная плошча сельскагаспадарчых палёў выкарыстоўваецца для жывёлагадоўлі. Гэта не толькі палі, дзе пасецца жывёла, але і палі, дзе вырошчваецца корм. То бок спачатку мы вырошчваем корм, каб пракарміць жывёлу, з якой атрымаем мяса і малочныя прадукты. А можна было б гэтыя палі выкарыстаць для непасрэднага вырошчвання харчоў для людзей.
Цяпер жа 80% селськагаспадарчых палёў выкарыстоўваецца для вырошчвання корму для жывёлагадоўлі. Змены рацыёну можа ўплываць на тое, як будуць выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя ўгоддзі, колькі выкарыстоўваецца вады, колькі выкідваецца цяплічных газаў.
Юлія Дабжаньска адзначае, што перакваліфікаванне тэрыторыі на сельскія палі негатыўна ўплывае не толькі на клімат, але і на біялагічную разнастайнасць, страчаную ў значнай ступені. Рапарт “Жывая планета” з 2022 году паказвае, што страчана амаль 70% біялагічнай разнастайнасці.
У планетарнай дыеце важнай з’яўляецца сезоннасць і лакальнасць прадуктаў, якія змяншаюць вуглевадародны след.
- У планетарнай дыеце мы ў першую чаргу кажам пра садавіну і гародніну, а таксама вельмі важнае месца займаюць прадукты з непрасеянай мукі. У кожнай частцы свету людзі ядуць розныя садавіну і гародніну, розныя прадукты з непрасеянай мукі. У Польшчы варта есці кашы, у нас іх шмат, яны дасканала дапаўняюць наш рацыён. Сезоннасць і лакальнасць важная таму, што мы абмяжоўваем перавозку гэтых прадуктаў. Калі мы не купляем прадукты з іншага канца планеты, то іх не трэба будзе транспарціраваць, а значыць мы абмяжоўваем выкіды вуглякіслага газу, звязаныя з транспартам. Гаворка таксама пра выкіды, якія адбываюцца ў выніку захоўвання, працы лядоўняў. Спажыванне лакальных і сезонных прадуктаў гарантуе пазітыўны ўплыў рацыёну на экалогію і планету, - гаворыць Юлія Дабжаньска.
Калі пачынаецца зіма, можа здацца, што сезон мясцовай гародніны заканчваецца, але нават у марозныя месяцы можна харчавацца сезонна і смачна. Аснову складаюць бабовыя, карняплоды і арэхі. “Магчыма, вам будзе прасцей пачаць так - замест галубцоў з мясам прыгатуйце іх з грэчкай, замест свіных адбіўных на вячэру абярыце паніраваныя вешанкі. Паверце, дыета, спрыяльная планеце, прасцей, чым вы думаеце!”, – пераконвае WWF Польшча.