Беларуская Служба

Чаму птушкі не чакаюць астранамічнай вясны і вяртаюцца раней?

08.03.2024 14:46
Класічная міграцыя ўжо трывае, хоць яна павінна быць крыху пазней, кажуць арнітолагі. 
Аўдыё
  • Чаму птушкі не чакаюць астранамічнай вясны і вяртаюцца раней?
.
.schauhi/pixabay.com/CC0

Не трэба быць спецыялістам, каб заўважыць, што люты-пачатак сакавіка маюць нестандартную тэмпературу надвор’я. У паветры пануе вясна, нягледзячы на начныя прымаразкі. Гэта бачна не толькі па раслінах, але па птушках, якія раней звычайнага вярнуліся ў наш рэгіён.

Чаму птушкі не чакаюць астранамічнай вясны і вяртаюцца раней? На гэтую тэмы мы размаўляем з госцем Польскага радыё Себасціянам Мэндэрскім з Польскага таварыства аховы птушак.

-Птушкі не сочаць за прагнозам надвор’я, не адсочваюць вылічэнні, напрыклад, што ў лютым тэмпература была ў сярэднім на 5 градусаў вышэй за норму для апошніх 30 гадоў. Гэта вельмі вялікая змена. Мы гэта бачым, паглядзеўшы па бакам, гледзячы на тэрмометр, на тое, што паяўляецца з зямлі, а паяўляюцца веснавыя кветкі. Прачынаюцца нават жабы, то бок амфібіі, якім неабходнае цяпло. Гэта азначае, што тэмпература сапраўды нашмат вышэйшая, чым павінна быць. Гэта сумна. Мы павінны пачаць з таго, што гэтыя змены не з’яўляюцца для нас пазітыўнымі, паколькі абазначаюць шмат дынамічных з’яў, неабавязкова карысных. Вяртаючыся да птушак: птушкі рэагуюць вельмі хутка. Яны не чакаюць канкрэтнай даты ў сакавіку, каб пачаць міграваць. Наадварот, для птушак чым хутчэй, тым лепш, бо яны змогуць першымі выбраць гнёзды. Цяпер мы можам заўважыць, што вельмі інтэнсіўна мігруюць гусі. Яшчэ нядаўна гэта былі лакальныя міграцыі, а цяпер гэта класічная міграцыя, выразныя клічы літарай V. Яна павінна быць крыху пазней, але ёсць як ёсць.

Прыляцелі таксама кнігаўкі, жаўрукі, жураўлі. Паявіліся нават лясныя жаўрукі, якія не належаць да птушак, якія вяртаюцца першымі. Птушыная вясна распачалася напоўніцу, гаворыць Себасціян Мэндэрскі.

Мы хочам асаблівую ўвагу прысвяціць шпакам. Гэта ўнікальны гатунак, які валодае незвычайнымі імітатарскімі здольнасцямі. Яны выдатна імітуюць іншыя гатункі птушак як кнігаўкі, дзятлы, дразды, івалгі. Акрамя таго яны вядомыя з’явай мурмурацыі (з ангельскай мовы – мармытанне, гудзенне, карканне). Гаворка пра гук, які статак шпакоў выдае, уздымаючыся ў неба.

-Гэта сінхронная, быццам бы вібрацыя ў палёце. Птушкі аб’ядноўваюцца ў статкі па некалькі тысяч асобнікаў, а нават дзясяткі тысяч, і ствараюць на небе розныя ўзоры, якія мяняюцца вельмі плаўна. Калі побач паявіцца нейкі драпежнік, птушкі ў стане вельмі дынамічны памяняць форму: хутка апусціцца ўніз, потым ляцяць уверх. Менавіта гэтую з’яву называюць мурмурацыяй. Вельмі цікавая з’ява, якую не ва ўсіх гатункаў можна назіраць. У гэтай з’яве істотная з’яўляецца адлегласць паміж асобнікамі, якая больш менш аднолькавая. Яны не сутыкаюцца, але і не дзеляцца, то бок ствараюць плаўную масу, – расказвае Себасціян Мэндэрскі.

Мурмурацыя можа цягнуцца нават гадзіну, звычайна праходзіць пад вечар, калі птушкі шукаюць месца для начлегу. Себасціян Мэндэрскі кажа, што, магчыма, гэта адна з прычын, чаму птушкі аб’ядноўваюцца ў такі вялікі статак – пошук месца для начлегу.

-Супольны пошук бяспечнага месца для начлегу. А калі вечар яшчэ дастаткова халодны, птушкі групай убіваюцца на начлег у зараснікі, а шпакі аддаюць перавагу менавіта заразнікам, то дадаткова птушкі грэюцца. Ёсць некалькі элементаў, чаму птушкі ствараюць з’яву мурмурацыі. Атрымліваецца вельмі банальная прычына: разам бяспечней. Птушкі вельмі ахвотна аб’ядноўваюцца ў большыя статкі. Калі яны бачаць, чуюць асобнікі свайго гатунку, то кампанейскія рысы іх характару актыўна праяўляюцца. Але гэта тычыцца часу пасля вывада патомства. Бо час вырошчвання патомства – гэта час спаборніцтва за гняздо і тэрыторыю. Пасля яны ахвотна аб’ядноўваюцца, каб разам пераначаваць, зменшыць рызыку стаць ахвярай палявання. Таму гэта чыстая практыка, – расказваў Себасціян Мэндэрскі з Польскага таварыства аховы птушак.

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце

Кожны гатунак у прыродзе патрэбны для раўнавагі. Птушкі не выключэнне

23.02.2024 14:46
Стан птушак у Еўропе, як у сельскіх, так і гарадскіх мясцовасцях, выклікае трывогу.