Беларуская Служба

Дакументальны фільм «Катастрофа на талерцы» апісвае кліматычную, санітарную, этычную і сацыяльную катастрофы

15.03.2024 08:02
Стужка расказвае пра ўплыў рацыёну на клімат, у прыватнасці вытворчасці мяса.
Аўдыё
  • Дакументальны фільм «Катастрофа на талерцы» апісвае кліматычную, санітарную, этычную і сацыяльную катастрофы
 .
Ілюстрацыйны здымак.ejaugsburg/pixabay.com/CC0

Нядаўна ў сеціве, у адкрытым доступе, паявіўся дакументальны фільм «Катастрофа на талерцы». Стужка расказвае пра ўплыў рацыёну на клімат, у прыватнасці вытворчасці мяса.

Дакументальны фільм «Катастрофа на талерцы» – гэта гісторыя пра нашы талеркі, якія спалучаюць у сабе кліматычную, санітарную, этычную і сацыяльную катастрофы. Стваральнікі фільма адпраўляюць гледача ў падарожжа, у якім героі і гераіні адкрываюць сакрэты ежы ў ХХІ стагоддзі і малююць карціну неабходных змен.

У развітых краінах мяса даступна і яго можна лёгка набыць у крамах. Мы ямо яго практычна кожны дзень. Гэта велізарная якасная змена: усяго некалькі дзясяткаў гадоў таму не кожны мог сабе гэта дазволіць. Сёння гэта аснова харчавання пераважнай большасці жыхароў рэгіёну.

Але такое вялікае спажыванне мяса мае і вельмі цёмны бок, пра які спажыўцы не ведаюць і не памятаюць: буйныя гаспадаркі вырабляюць мяса прамысловым чынам з усімі непрыемнымі наступствамі. Мяса, нашпігаванае хімікатамі і антыбіётыкамі, забруджванне навакольнага асяроддзя, адсутнасць клопату аб дабрабыце жывёл – толькі некаторыя з іх. Пра гэта, між іншым, кажа стужка «Катастрофа на талерцы», расказвае адна з гераінь дакументальнага фільма Мажэна Віхняж, актывістка арганізацыі «Бацькі за клімат»:

-Гэта важная тэма для нас, бацькоў, але не толькі. Паколькі наш рацыён вельмі моцна ўплывае на нашае развіццё, асабліва дзяцей. Паколькі я мама, то я звяртаю на гэта асаблівую ўвагу. Фільм «Катастрофа на талерцы» паказвае шматлікія ланцужкі. Як тое, што мы з’ядаем, уплывае на нашае здароўе, на стан планеты, як выклікае шматлікія катастрофы і крызісы, у прыватнасці, крызіс біяразнастайнасці, кліматычны і этычны крызісы.

Ацэначная колькасць сельскагаспадарчых жывёл у свеце ў 2018 годзе прыкладна ў чатыры разы перавышала колькасць людзей і склала (без уліку рыбы і іншых водных жывёл) 30,6 мільярда (FAO 2018). Паводле ацэнак, прыкладна 60% усёй біямасы млекакормячых на Зямлі складаюць жывёлы, якія разводзяцца для патрэб чалавека, а птушкі, якія гадуюцца на фермах, складаюць 70% усіх птушак (R. Milo. Інстытут навукі Вейцмана). Улічваючы сучасны спосаб вытворчасці прадуктаў харчавання, структуру спажывання і рост насельніцтва, прагназуецца, што попыт на мяса можа вырасці на 80% да 2030 года і больш чым на 200% да 2050 года (FAO 2018). Гэта выкліча велізарны рост колькасці буйных жывёлагадоўчых прамысловых ферм.

-Тое, што мы цяпер ямо, у пераважнай большасці паходзіць з прамысловых жывёлагадоўляў. Паглядзім на мяса, якое з’яўляецца адным з галоўных элементаў нашага рацыёну. Гэта ўжо не тое мяса, што елі нашыя дзяды, і тое яны не елі яго штодзённа, як мы робім гэта сёння. Яны елі яго на святы. Сёння мяса купіш амаль у кожнай краме, але яго якасць вельмі часта ненайлепшая. Цяперашняе мяса паходзіць з вялікіх фермаў, якія нават цяжка назваць фермай. Гэта вытворчасць. Яна з’яўляецца этычнай праблемай, паколькі выклікае знікненне біяразнастайнасці, вялізарныя пакуты жывёл. Велізарная колькасць антыбіётыкаў, якія даюць жывёле, выклікае немалыя праблемы са здароўем, у першую чаргу робіць нас устойлівымі на іх. Трэба выразна сказаць, што мы празмерна шмат ямо мяса, – гаворыць Мажэна Віхняж.

З якімі аргументамі нашая суразмоўца сустракаецца звычайна?

-Так было заўсёды. У мяне дома заўсёды гатавалі мяса. Бацькі часта кажуць, што дзеці нічога іншага не хочуць есці. Мы часта думаем, што калі на талерцы будзе садавіна, то дзіця не наесца, ці ўвогуле не будзе есці. Так не мусіць быць. Усе ведаюць харчовыя рэкамендацыі: на талерцы павінны быць пераважна садавіна і гародніна. Бялок жывёльнага паходжання беспраблемна можна замяніць раслінным бялком, напрыклад, у выглядзе нуту і сачавіцы, фасолі і гароху, вельмі папулярных у Польшчы, – расказвае Мажэна Віхняж.

слухайце аўдыё

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце