Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем дранікі паводле мясцовага рэцэпту з польскіх гор Бяскіды (РЭЦЭПТ)

02.04.2024 19:58
Гэтая страва называецца палеснікі і гатуецца з выкарыстаннем капусты.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем дранікі паводле мясцовага рэцэпту з польскіх гор Бяскіды
Бульбаcongerdesign/pixabay.com/Free for commercial use

бульба – 1 кг 

цыбуля – 2 шт. 

зубчык часныку – 3 шт. 

натуральны ёгурт альбо смятана – 80 г 

лісты белакачаннай капусты – 160 г 

пятрушка – 10 г 

аліва – 2 ст. лыжкі 

соль, перац 

свежы кроп – 25 г 

Бульбу ачысціце і натрыце на дробнай тарцы. Змяшайце бульбяную масу і адцісніце сок у міску. Адстаўце вадкасць на некаторы час, каб крухмал асеў на дно, а затым акуратна зліце сок, а крухмал, які асеў на дне, дадайце да нацёртай, адціснутай бульбы. Запраўце соллю, перцам і перамяшайце.

Дадайце нацёртую на дробнай тарцы цыбулю, дробна парэзаны кроп і выцісніце часнык. Перамяшайце яшчэ раз. 

Вышмаруйце ўсю паверхню бляхі алеем, затым перакладзіце на яе капусныя лісты. Бульбяной масай шчодра напоўніце лісце, нібы гаршочкі. Накрыйце масу асобнымі капуснымі лістамі. Прыціскаць лісты да масы неабавязкова – пад уздзеяннем тэмпературы яны зморшчацца і дакладна прыкрыюць начынку. 

Запякайце каля 40 хвілін у духоўцы, разагрэтай да 180°C. Праз 20 хвілін можна перавярнуць палесьнікі, каб яны падрумяніліся з абодвух бакоў. 

Падавайце палеснікі з натуральным ёгуртам або смятанай. Зверху пысыпце пятрушкай. 

Смачна есці! 

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко. 

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец