Беларуская Служба

На пачатку траўня ў Варшаву прыедуць зоркі спартыўнай хады

24.04.2024 15:15
Больш за сотню хадакоў з усяго свету прымуць удзел у ІІІ Мітынгу Korzeniowski Warsaw Race Walking Cup 2024.
Аўдыё
  • На пачатку траўня ў Варшаву прыедуць зоркі спартыўнай хады
   ()     ()  -    -
Хадакі Давід Тамаля (злева) і Махер бэн Хліма (справа) падчас прэс-канферэнцыі ў Вялікім тэатры -Нацыянальнай оперыPAP/Piotr Nowak

Больш за сотню хадакоў з усяго свету возьмуць удзел у ІІІ Мітынгу Korzeniowski Warsaw Race Walking Cup 2024. Мерапрыемства, у якім будуць спаборнічаць найлепшыя сусветныя зоркі спартыўнай хады, адбудзецца ў польскай сталіцы 5 траўня.

Арганізатар мерапрыемства, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён у гэтай дысцыпліне Роберт Каржанёўскі(Robert Korzeniowski) паведаміў, што ўдзельнікі мерапрыемства традыцыйна будуць спаборнічаць у хадзьбе на дыстанцыі 20 кіламетраў і ўпершыню на ўдвая карацейшай дыстанцыі.

- Спартсмены з пяці кантынентаў на пятлі са 120 метраў будуць спаборнічаць на дыстанцыі 20 і 10 кіламетраў. Абедзве дыстанцыі класіфікаваныя ў World Athletics Race Walking World Tour Gold. У сваю чаргу вынік гонкі на дыстанцыі 20 кіламетраў можа кваліфікаваць на алімпіяду ў Парыжы. Гаворка ідзе пра адпаведны час або колькасць рэйтынгавых ачкоў. Гарантуем новую, асфальтавую дарожку з адным паваротам пад вуглом 180 градусаў. Ейным козырам будуць доўгія, простыя адрэзкі, якія падабаюцца спартсменам, бо на іх можна набраць хуткасці.

У спаборніцтвах у Варшаве прымуць удзел вядучыя лёгкаатлеты з Польшчы і свету. Сярод іх трохразовая чэмпіёнка свету на дыстанцыі 20 кіламетраў кітайка Лю Хун, якая заваявала алімпійскія медалі ўсіх колераў, двухразовая чэмпіёнка свету з Перу - Кімберлі Гарсія, японскі чэмпіён з Арэгона Тасікадзу Яманішы, цяперашняя віцэ-чэмпіёнка свету Джемайма Монтаг з Аўстраліі і пераможца мінулагодняга варшаўскага мітынгу, двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянату свету Каё Бонфім з Бразіліі, нагадаў арганізатар мерапрыемства Роберт Кажанёўскі:

- Варшава будзе жыць, скажам так, у алімпійскай атмасферы. Спартсмены, якія з'яўляюцца або могуць быць кандыдатамі на алімпійскія медалі, будуць правяраць сваю падрыхтоўку і змагацца за рэйтынгавыя ачкі ў рамках World Athletics Race Walking World Tour Gold. Таксама будуць спартсмены, якія спрабуюць кваліфікавацца на Алімпійскія гульні ў Парыжы. Нагадваю, катэгорыя індывідуальная надалей адкрытая.

Роберт Каржанёўскі (злева) і віцэ-старшыня Польскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Себасцьян Хмара (справа) прэс-канферэнцыі ў Вялікім тэатры -Нацыянальнай оперы/PAP/Piotr Nowak Роберт Каржанёўскі (злева) і віцэ-старшыня Польскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Себасцьян Хмара (справа) прэс-канферэнцыі ў Вялікім тэатры -Нацыянальнай оперы/PAP/Piotr Nowak

Дарэчы ў гэтай катэгорыі будуць спаборнічаць вядомыя польскія хадакі, у тым ліку, алімпійскі чэмпіён Давід Тамаля, двухразовая віцэ-чэмпіёнка свету з Арэгона Катажына Здзебла і Вольга Хаецка. Шанец на алімпійскую кваліфікацыю мае Махер бэн Хліма(Maher ben Hlima). Лёгкаатлет, які нарадзіўся ў Тунісе, цяпер выступае за Польшчу:

- Я ў добрай форме. Я гатовы змагацца. Сёлета я стартаваў толькі адзін раз на дыстанцыі 20 кіламетраў. Першы старт заўсёды мае выключны характар. У нас ёсць стратэгія старту, якая павінна гарантаваць лепшы вынік. Шанец заваяваць індывідуальную кваліфікацыю рэальны. Я чакаю з нецярпеннем. Я гатовы.

На падтрымку заўзятараў падчас гонкаў разлічвае таксама польскі алімпійскі чэмпіён з Токіа Давід Тамала(Dawid Tomala):

- У гонцы прымуць удзел лепшыя спартсмены з усяго свету. Такая сітуацыя здараецца нячаста. Думаю, варта ўжывую паглядзець, на якой хуткасці мы пераадольваем дыстанцыі – гэта не адлюстроўваецца на тэлебачанні. Хадакі-аматары могуць таксама параўнаць гэта са сваімі вынікамі. Гэта мерапрыемства для ўсёй сям’іі – дарослых і дзяцей. Яны могуць паўдзельнічаць у мерапрыемствах і паглядзець, як мы змагаемся.

Найлепшыя хадакі свету будуць змагацца на новай трасе ў гістарычным цэнтры Варшавы, то бок на пятлі паміж Тэатральнай плошчай і плошчай Пілсудскага. Раніцай 5 траўня адбудуцца спаборніцтвы на дыстанцыі 20 кіламетраў, а пасля поўдня гонка на 10 кіламетраў.

Паралельна са спаборніцтвамі прафесійных спартсменаў пройдзе аматарскі забег, у якім могуць прыняць удзел усе жадаючыя хадакі-аматары.

Мерапрыемства будзе суправаджацца семінарамі і майстар-класамі, арганізаванымі ў Вялікім тэатры -Нацыянальнай оперы. Патранат над мерапрыемствам узяло Міністэрства спорту.

Korzeniowski Warsaw Race Walking Cup - гэта мерапрыемства, якое спалучае спаборніцтвы прафесійных лёгкаатлетаў, аматарскі спорт і практычныя веды аб карысцях спартыўнай хады для здароўя.

Нагадваем, у нядзелю 21 красавіка ў турэцкім горадзе Анталья прайшоў камандны чэмпіянат свету па спартыўнай хадзе. У марафонскай эстафеце Давід Тамаля і Катажына Здзебла занялі 23-е месца і кваліфікаваліся на Алімпіяду, а Махер бэн Хліма і Вольга Хаецка занялі 29-е месца.

Нагадваем, спаборніцтвы на дыстанцыі 20 кіламетраў сярод жанчын і мужчын будуць мець ранг афіцыйнага Чэмпіянату Польскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.

IAR/аз


Беларуская спартсменка мае шанец выступіць на Алімпіядзе за Польшчу

02.04.2024 17:29
Надоечы беларуска лёгкаатлетка Марыя Жодзік атрымала польскае грамадзянства.