Polskie Radio

СМІ пішуць пра год блакады для Еўропы

Ostatnia aktualizacja: 18.04.2020 08:09
Толькі вакцына «аддасць свабоду» еўрапейцам.
      Clap For Our Carers       (NHS)   ,
Людзі на вуліцы апладыруюць падчас кампаніі Clap For Our Carers у падтрымку Нацыянальнай службы аховы здароўя (NHS) у Лондане, ВялікабрытаніяFoto: PAP/EPA/NEIL HALL

Пра год блакады для Еўропы піша выданне Rzeczpospolita. Газета адзначае, што кепскія навіны паяўляюцца ў малых дозах. Але толькі вакцына «аддасць свабоду» брытанцам і італьянцам.

Вялікабрытанія глядзіць на тры тыдні наперад. Да 24 красавіка Барыс Джонсан замарозіў эканоміку і грамадскае жыццё. Аднак, у сераду віцэ-міністр здароўя раскрыла планы ўладаў на бліжэйшы час: «Ёсць толькі адзін шлях да поўнай адмены блакады: апрацаваць і распаўсюдзіць вакцыну. Да гэтага часу мы будзем павінны шукаць раўнавагу паміж інтарэсамі эканомікі і грамадства».

Прафесар імуналогіі на Imperial College London Нэль Фэргусан тлумачыць: «Калі мы празмерна адменім абмежаванні, то прывядзем да новага росту захворванняў. Таму ізаляцыя грамадства павінна працягвацца да часу, пакуль будзе знойдзена вакцына».

Пачаткова брытанскі ўрад разлічваў, што адмена абмежаванняў будзе магчымай разам з масавым тэставаннем грамадзян. Гэта спрасціла б ізаляцыю хворых. Аднак, план правядзення 100 тысяч тэстаў у дзень да канца красавіка здаецца быць нерэальным, паколькі цяпер гэтая лічба ў дзесяць разоў меншая. Іншая ідэя выдаваць «пашпарты імунітэту» тых, хто перахварэў на Covid-19, стаіць пад пытальным знакам, паколькі паяўляецца інфармацыя, што зноў хварэюць тыя, хто ўжо выздаравеў.

Прадоўжаная перспектыва вяртання да нармальнасці – гэта праблема не толькі Вялікабрытаніі, але і цэлай Еўропы. Прэзідэнт Францыі прадоўжыў абмежаванні да 11 траўня. Але і пасля гэтай даты памер палёгкаў няпэўны. «Мы не пяройдзем раптоўна з чорнага да белага, хутчэй гэта будзе цёмна шэры. Гэта будзе доўгі працэс, а не рэзкі скачок», – гавораць французы.
Не выключана, што і ў Францыі, і ў Вялікабрытаніі вяртанне да нармальнага стылю жыцця будзе напачатку сімвалічным.

Больш адважныя крокі зрабіла Іспанія. З мінулага панядзелку там адменена забарона дзейнасці ў многіх галінах гаспадаркі, у тым ліку ў вытворчасці і будаўніцтве. Ці краіна пашкадуе, пабачым неўзабаве. У чацвер колькасць памерлых зноў вырасла. У пятніцу, гэта амаль пэўна, Іспанія будзе трэцяй пасля ЗША і Італіі дзяржавай, дзе вірус забраў больш за 20 тысяч жыццяў.

ав