Святлана Ціханоўская сказала, што ўвесь час пасля прысуду яе мужа Сяргея трымаюць у адзіночнай камеры. Пра гэта выбраная прэзідэнт Беларусі расказала Радыё «Свабода».
«Я ўпэўнена, што Сяргея спрабуюць запэўніць, што пра яго ўсе забыліся, што не варта было нават лезці», - гаворыць яна.
Лідар дэмакратычных сілаў Беларусі расказала пра ўмовы, у якіх знаходзіцца ў жодзінскай турме ў адзіночнай камеры яе муж Сяргей Ціханоўскі.
«Сяргей знаходзіцца ў зняволенні больш за тры гады. І ўвесь гэты час ён у адзіночнай камеры. Больш за год не прымаюць грошы Сяргею, і я ня ведаю нават, ці ёсць у яго зубная паста, туалетная папера, дзе ён гэта бярэ. Але ж людзей, як Сяргей, тысячы ў турмах. І кожны чалавек - гэта боль у сэрцы», - зазначыла Святлана Ціханоўская.
Сяргея Ціханоўскага затрымалі ў выніку правакацыі падчас перадвыбарчай кампаніі ў Гродне ў маі 2020 года, а праз паўтара года прыгаварылі да 18 гадоў пазбаўлення свабоды. Пазней дадалі яшчэ год.
вс