Беларуская Служба

ІНП ушануе памяць добраахвотнікаў, якія ўдзельнічалі ў польска-бальшавіцкай вайне

16.07.2020 16:35
У месцах былых прызыўных камісій будуць адкрыты памятныя дошкі.
  .
Старшыня ІНП Я. Шарэкфота: PAP/Marcin Obara

Інстытут нацыянальнай памяці ўшануе памяць добраахвотнікаў, якія ўдзельнічалі ў польска-бальшавіцкай вайне. У месцах былых прызыўных камісій будуць адкрыты памятныя дошкі, прысвечаныя памяці добраахвотніцкай арміі 1920 года. Гэта адзін з элементаў адзначэння 100-годдзя Варшаўскай бітвы.

Як заявіў старшыня Інстытута нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк, адна з памятных дошак будзе адкрыта заўтра ў штаб-кватэры Варшаўскай асацыяцыі веславання. «Некалькі соцень членаў гэтага таварыства прынялі ўдзел у добраахвотным парадку», – сказаў Шарэк.

Яраслаў Шарэк адзначыў, што памятныя дошкі будуць адкрыты не толькі ў Варшаве. «У Сасноўцу мы ўшануем памяць звыш 4,5 тысячы дабраахвотнікаў з Беджынскага павета, якія ўвайшлі ў добраахвотніцкую армію», – дадаў старшыня Інстытута нацыянальнай памяці.

Добраахвотніцкая армія – гэта мабілізацыйная акцыя польскай арміі, распачатая падчас польска-бальшавіцкай вайны. Больш за сто тысяч добраахвотнікаў далучыліся да войска. Генеральным інспектарам арміі быў генерал-лейтэнант Юзаф Галлер (Józef Haller).

ІАР ПР/нг