Беларуская Служба

Сейм Польшчы прыняў закон аб кампенсацыі для асоб, сасланых у СССР

24.07.2020 13:02
За кожны месяц рэпрэсіяў сасланая асоба атрымае 200 злотых (53 долары ЗША).
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Grabowski Foto

Сейм, ніжэйшая палата парламенту Польшчы, прыняў закон па пытанні кампенсацыі для асоб, сасланых у СССР. Законапраект быў падрыхтаваны па ініцыятыве прэзідэнта Анджэя Дуды.

Згодна закону, грашовую кампенсацыю атрымаюць палякі, якія ў гадах 1939-1956 былі сасланыя або дэпартаваныя ў Савецкі Саюз. Яны атрымаюць аднаразовую фінансавую дапамогу ў памеры, прапарцыйным з перыядам саслання або дэпартацыі. За кожны месяц рэпрэсіяў сасланая асоба атрымае 200 злотых (53 долары ЗША). Кампенсацыя не можа быць меншая за 2400 злотых. У сярэднім гэта будзе звыш 13 тыс. злотых.

нг