Дэпутаты польскага Сейму (ніжэйшай палаты парламенту) вырашылі прызнаць сілезскую мову рэгіянальнай мовай. Прыняцце закона азначае магчымасць увядзення ў школах добраахвотных заняткаў па сілезскай мове і ўстаноўкі дзвюхмоўных дошак з назвамі гарадоў, у якіх больш за 20% жыхароў заяўляюць, што карыстаюцца сілезскай мовай. Закон дазваляе ўвесці двух прадстаўнікоў жыхароў, якія размаўляюць па-сілезску, у Аб'яднаны камітэт урада і нацыянальных і этнічных меншасцей.
Цяпер законапраект павінна адобрыць вышэйшая палата парламенту – Сенат, а пасля гэтага ён трапіць на падпісанне да прэзідэнта.
IAR/нг