З нагоды Дня польскай дыяспары і палякаў за мяжой і Дня нацыянальнага сцяга прэзідэнт краіны Анджэй Дуда ўзнагародзіў актывістаў і асяроддзі, якія займаюцца пытаннямі польскай дыяспары.
«Мы сабраліся ў Варшаве, каб сказаць «дзякуй» усім тым, хто захаваў памяць пра Польшчу праз пакаленні. Усім тым, хто захаваў сваю польскасць у сваім сэрцы, у сваім выхаванні і ў сваёй мове», - зазначыў кіраўнік дзяржавы.
Падчас урачыстасцяў у варшаўскай дзяржаўнай рэзідэнцыі «Бельведэр» Анджэй Дуда ўручыў пасведчанні аб польскім грамадзянстве людзям за заслугі перад Польшчай. Ён таксама ўручыў ордэны грамадзянам за заслугі ў працы на карысць польскай дыяспары.
На цырымоніі прэзідэнта суправаджала першая лэдзі Агата Корнхаўзер-Дуда.
На цырымоніі прэзідэнта суправаджала першая лэдзі Агата Корнхаўзер-Дуда PAP/Radek Pietruszka
2 мая ў Польшчы адзначаецца Дзень польскай дыяспары і палякаў за мяжой. Ён быў заснаваны ў 2002 годзе Сенатам Польшчы. Свята служыць умацаванню пачуцця адзінства ўсіх суайчыннікаў і заклікана садзейнічаць захаванню нацыянальнай самасвядомасці.
Самая буйная польская дыяспара пражывае ў ЗША - 10 млн чалавек. Іншыя вялікія польскія суполкі знаходзяцца ў Бразіліі, Канадзе, Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі. Палякі таксама пражываюць за ўсходняй мяжой Польшчы, у прыватнасці, у Літве, Беларусі, Украіне.
вс