Беларуская Служба

Германіі пагражае забастоўка чыгуначнікаў падчас «Еўра-2024»

02.05.2024 20:03
Пагроза забастоўкі звязаная з патрабаваннямі прыняць меры па бяспецы для супрацоўнікаў.
Нямецкія цягнікі на вакзалеLutsenko_Oleksandr/Shutterstock

У Германіі можа пачацца забастоўка чыгуначнікаў падчас чэмпіянату Еўропы па футболе. Паводле інфармацыі чыгуначнага прафсаюза, пагроза забастоўкі звязаная з патрабаваннямі прыняць меры па бяспецы для супрацоўнікаў, паведамляе Bild. 

Калі сітуацыя з бяспекай не палепшыцца да пачатку чэмпіянату Еўропы, то чыгуначнікі абяцаюць спыніць цягнікі, паведамілі прадстаўнікі прафсаюза. 

Падчас апытання працаўнікоў чыгуначных кампаній – кандуктараў і праваднікоў цягнікоў, а таксама персаналу на вакзалах, – 64% рэспандэнтаў заявілі, што за апошнія 12 месяцаў сутыкаліся з насіллем альбо агрэсіяй, а 36% супрацоўнікаў пачуваюцца небяспечна на працы. 

Прафсаюз лічыць, што з-за меркаванняў бяспекі кандуктары і праваднікі цягнікоў не павінны працаваць у адзіночку і што напарнік на працы павінен стаць стандартам.

вс