Беларуская Служба

Белы дом занепакоены грузінскім законам аб «замежных агентах»

03.05.2024 08:40
Паводле амерыканцаў, гэта пагроза свабодзе слова і дэмакратычным прынцыпам у Грузіі.
 .
Белы дом. Photo: 12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

Белы дом раскрытыкаваў законапраект аб «замежных агентах», які разглядае парламент Грузіі. Прэс-сакратар Савета нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі заявіў, што Злучаныя Штаты супраць далейшай распрацоўкі прарасійскага закона:

- Мы глыбока занепакоеныя гэтымі палажэннямі і іх магчымым уплывам на падаўленне грамадзянскага супраціву і свабоды слова. І што больш важна, мы занепакоеныя іх магчымым уплывам на важныя дэмакратычныя прынцыпы, якімі Грузія ганарыцца.

Ужо некалькі дзён у сталіцы Грузіі Тбілісі праходзяць масавыя дэманстрацыі супраць таго, што парламент разглядае прарасійскі законапраект. Падчас іх дайшло да сутыкненняў з паліцыяй.

Законапраект прадугледжвае, што няўрадавыя арганізацыі, праваабарончыя абʼяднанні і СМІ павінныя будуць рэгістравацца ў якасці «замежных агентаў», калі, як мінімум, 20 працэнтаў іх фінансавання паступае з-за мяжы.

IAR /аз