Беларуская Служба

Польскі валанцёр: Украінскія жаўнеры адчуваюць сябе здраджанымі і пакінутымі

03.05.2024 10:30
Сітуацыя на ўкраінскім фронце ўскладняецца, кажа Рафал Рашкевіч з Фонду «Пагані рускага».
Сітуацыя на ўкраінскім фронце ўскладняеццаPAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Сітуацыя на ўкраінскім фронце з кожным днём пагаршаецца. Расіяне працягваюць наступ на Данбас, дзе яны за крок ад захопу стратэгічнага гарадка Часіў-Яр, кантроль над якім мае вырашальнае значэнне для абароны ўсяго рэгіёну, кажа кіраўнік фонду дапамогі «Пагані рускага»(Pogoń Ruska) Рафал Рашкевіч(Rafał Roszkiewicz):

- Зараз працягваюцца цяжкія баі за Часіў Яр, які можа перайсці пад кантроль ворага цягам бліжэйшых дзён. Горад размешчаны на ўзвышшы, а вакол яго, ажно да бліжэйшых гарадоў, у тым ліку Канстанцінаўкі, Славянска, Краматорска, роўнае, пустое поле – ніякіх натуральных перашкод. Калі б вораг размясціў там сваю артылерыю, то ён змог б спыніць пастаўкі для ўкраінскіх войскаў ад Харкава па Дняпро.

Польскі валанцёр падкрэслівае, што ўкраінская армія знясіленая. На яго думку, настрой даверу да ўлады знаходзіцца на вельмі нізкім узроўні:

-Жаўнеры адчуваюць сябе здраджанымі і пакінутымі. Яны здзіўлены, што мабілізацыя не была абвешчаная раней. Пасля 1,5 года службы іх павінны былі адпусціць дадому, але такім чынам не адбудзецца. Новых жаўнераў, у тым ліку добраахвотнікаў, мала. Яны бачаць у інтэрнэце, што адбываецца ў консульскіх установах у Варшаве і гэта іх злуе. Адначасова яны любяць сваю радзіму і абараняюць яе, а не палітыкаў.

Як паведаміў Генштаб УСУ, за апошнія суткі на фронце адбыліся 134 баявыя сутыкненні з ворагам. Расіяне нанеслі 3 ракетныя і 70 авіяўдараў па ўкраінскіх пазіцыях і грамадзянскіх аб’ектах. Расійская артылерыя 116 разоў абстраляла прыфрантавыя гарады.

IAR/аз

Генштаб УСУ: Найбольш жорсткія баі ідуць вакол Бахмута і Аўдзееўкі

03.05.2024 07:30
У Херсонскай вобласці расіяне беспаспяхова спрабавалі выбіць украінскія войскі з пазіцый на левым беразе Дняпра.