Беларуская Служба

Еўрастат: Польшча і Чэхія з самым нізкім беспрацоўем у ЕС

03.05.2024 17:10
Польшча і Чэхія адзіныя ў ЕС з беспрацоўем ніжэйшым за 3 працэнты.
Праца ў офісеFree-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы і Чэхіі зафіксаваны самы нізкі ўзровень беспрацоўя ў Еўрасаюзе. Пра гэта сведчаць звесткі за сакавік, апублікаваныя Еўрастатам. Сітуацыя ў Польшчы стабільная са студзеня, а паказчык беспрацоўя застаецца нязменным. У Чэхіі, якая доўгі час была лідарам у супольнасці, у сакавіку зафіксавана невялікае пагаршэнне сітуацыі на рынку працы.

Звесткі Еўрастата адрозніваюцца ад дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, бо іншая метадалогія падліку. Польшча і Чэхія адзіныя ў ЕС з беспрацоўем ніжэйшым за 3 працэнты. Другое месца займае Славенія, дзе ў сакавіку беспрацоўнымі былі 3,1 працэнта грамадзян.

Мальта і Германія апынуліся на трэцім месцы з беспрацоўем у 3,2 працэнтнага.

Найгоршая сітуацыя ў гэтым плане ў Іспаніі – 11,7 працэнта і ў Грэцыі – 10,2 працэнта. Гэта адзіныя краіны з двухзначным беспрацоўем.

Сярэдні паказчык беспрацоўя па ЕС складае 6 працэнтаў (больш за 13 мільёнаў беспрацоўных).

IAR/аз

<script async src="https://telegram.org/js/telegram-widget.js?22" data-telegram-post="byplradio/12081" data-width="100%"></script>