Беларуская Служба

ЗША вінавацяць Руанду ў нападзе на Конга

04.05.2024 08:26
Злучаныя Штаты вінавацяць армію Руанды і паўстанцаў М23 у нападзе на лагер для ўцекачоў у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.
Ілюстрацыйны здымакEPA/MOISE KASEREKA Dostawca: PAP/EPA

Прынамсі дзевяць чалавек, у тым ліку сямёра дзяцей, былі забітыя ўчора ў горадзе Гома на ўсходзе краіны.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША заявіў, што атака адбылася з пазіцый, якія займаюць сілы абароны Руанды і групоўка M23.

ЗША сур'ёзна занепакоеныя экспансіяй арміі Руанды і паўстанцаў ва ўсходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Амерыка заклікае паважаць правы чалавека і выконваць абавязацельствы па міжнародным гуманітарным праве.

Прадстаўнік Дзярждэпартамента заявіў, што ўсе дзяржавы павінны паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць іншых краін. Чыноўнік падкрэсліў, што неабходна прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых у парушэннях правоў чалавека ў канфлікце ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга.

ПР/юл