Польскае радыё для замежжа - частка грамадзкага радыё. Асноўная задача Польскага радыё для замежжа - інфармаваць пра падзеі ў Польшчы, напрамкі польскай замежнай палітыкі, перадаваць навіны на тэму эканомікі, у тым ліку бізнэсу й замежных інвэстыцыяў. Радыё для замежжа дае слухачом аб’ектыўную і ўсебаковую інфармацыю пра Польшчу й польскі пункт гледжаньня на падзеі ў рэгіёне й сьвеце.
У структуру Польскага радыё для замежжа ўваходзіць Беларуская служба, якая была заснаваная 13 студзеня 1992 году, але першая перадача ў беларускай мове выйшла ў эфір ужо 15 сьнежня 1991 году ў праграме Польскае службы.
Цягам 15 гадовага пэрыяду ў працы Беларускай службы Польскага радыё для замежжа заўважаліся істотныя зьмены.
У першы пэрыяд дзейнасьці Беларуская служба інфармавала слухачоў у Беларусі перадусім пра найважнейшыя падзеі з розных галінаў жыцьця польскае дзяржавы, пра польска-беларускія ўзаемадачыненьні ды пра сытуацыю нацыянальных меншасьцяў: беларускай у Польшчы й польскай у Беларусі, сыходзячы з пазыцыяў, што сaпраўдная інфармацыя дазволіць узбагаціць веды беларусаў пра Польшчу й такім чынам прычыніцца да лепшага ўзаемаразуменьня.
Разам са зьменай палітычнае сытуацыі ў Беларусі, калі Беларусь пачала адуходзіць ад сваіх нацыянальных каштоўнасьцяў, імкнучыся адначасова да інтэграцыі з Расеяй і ўводзячы пры гэтым інфармацыйную блякаду, Беларуская служба ўзяла на сябе дадатковы абавязак – паведамлць пра падзеі ў Беларусі ды пра трактоўку беларускіх уладаў міжнароднай грамадзкай думкаю.
Ад самага пачатку Беларуская служба Польскага радыё для замежжа старалася наладзіць супрацоўніцтва зь іншымі СМІ, якія працуюць на беларускай мове. Вельмі карыснaй зьяўляецца супраца з Рэдакцыяй нацыянальных меншасьцяў Польскага радыё Беласток. Калегі зь Беластоку перадаюць інфармацыю пра падзеі на Беласточчыне, дзе кампактна жыве вялікая колькасьць беларусаў, а таксама пра памежнае польска-беларускае супрацоўніцтва.
Актыўна прадстаўлялася супраца й з мэдыямі ў Беларусі. Ужо пасьля першага году існаваньня наладзілася супраца з радыёстанцыяй „Беларуская маладзёжная”, якaя працягнулася да моманту ліквідаваньня станцыі. Супольна з „БМ” быў падрыхтаваны радыёмост Варшава – Менск з удзелам тагачаснага прэзыдэнта Польшчы Леха Валэнсы й старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Станіслава Шушкевіча. Аднагадзінную перадачу можна было слухаць адначасова па Першай праграме Польскага радыё ды на хвалях „Белaрускай малaдзёжнай”.
Пасьля ўзьнікненьня ў Беларусі першага беларускамоўнага камэрцыйнага Радыё 101,2 слухачы маглі на ягоных ФМ-хвалях слухаць таксама перадачы Беларускай службы Польскага радыё для замежжа. Апрача гэтага ў 1996 годзе на хвалях Радыё 101,2 прайшоў Польскі дзень, дзякуючы чаму шырэйшае кола слухачоў у Беларусі змагло пазнаёміцца з дэмакратычнымі пераўтварэньнямі ў заходняй суседкі. Аказалася, што гэтая ініцыятыва была ўспрынятая менчукамі вельмі цёпла.
Калі Радыё 101,2 было зачыненае ўладамі, журналісты гэтай станцыі маглі прэзэнтаваць сваю паўгадзінную праграму ў эфіры Беларускай службы Польскага радыё для замежжа. Такая сытуацыя працягвалася да моманту стварэньня ў Польшчы Радыё Рацыя. Разам з узьнікненьнем Радыё Рацыя супраца аднак не спынілася, толькі зьмяніўся ейны характар.
Беларуская служба супрацоўнічала таксама з радыёстанцыяй Сталіца, у эфіры якой раз на тыдзень ішоў 5-хвілінны агляд падзеяў у Польшчы.
Нашымі партнэрскімі станцыямі зьяўляюцца таксама: Эўрапейскае радыё для Беларусі, Аўтарадыё, Radio Lux, Radio znad Wilii i Radio Balic Waves.
Перадачы Беларускай службы Польскага радыё для замежжа выходзяць у эфір на кароткіх хвалях а 16.30 і 19.30 паводле беларускага часу (адпаведныя частоты: 7180, 6035 і 6060 kHz).
Перадачы можна слухаць таксама па спадарожніку Eutelsat II F-6 Hot Bird ды ў Інтэрнэце як у рэальным часе а 7.30, 16.30, 19.30 і 23.30 www.polskieradio.pl/zagranica/by/ , гэтак і ў сыстэмах Real Audio і Windows Media.
Нашыя перадачы рэтрансьлююцца замежнымі радыёстанцыямі:
1. на хвалях FM – дзьве паўгадзінныя перадачы можна слухаць на захадзе Беларусі ў эфіры Radio znad Wilii (103,8 FM) а 5.30 і 23.00 гадзінах мясцовага часу; ды адну гадзінную – на поўдні Беларусі ў эфіры Radio Lux (107,5 FM) а 21.00 гадзіне мясцовага часу;
2. на сярэдніх хвалях AM – дзьве гадзінныя перадачы можна слухаць на тэрыторыі Беларусі ў эфіры Baltic Waves: на частотах 1557 kHz а 20.00 гадзіне ды 612 kHz а 24.00 гадзіне мясцовага часу.
Слухайце нас і пішыце нам на адрасы:
Polskie Radio dla Zagranicy
Redakcja Białoruska
POBox 46, Polska
ды наш адрас у Беларусі:
a/с 45,
Віцебск 210015
а таксама на электронны адрас:
by@polskieradio.pl
Электронныя адрасы ўсіх службаў Польскага радыё для замежжа
Беларуская службаHYPERLINK "mail:"
Ангельская служба
Габрэйская служба
Нямецкая служба
Польская служба
Расейская служба
Украінская служба
POLSKIE RADIO DLA ZAGRANICY
Program dla Zagranicy Polskiego Radia S.A.
al.Niepodległości 77/85 tel. /48/22/ 645 93 05
00-977 Warszawa fax. /48/22/ 645 39 52
zagranica@polskieradio.pl