Збіццё, катаванні і арышты - не адзіныя формы рэпрэсій, якім падвяргаюцца беларусы, што пратэстуюць супраць Лукашэнкі, нагадвае выданне Gazeta Wyborcza.
27 жніўня ў Мінску прайшла акцыя пратэсту, у якой прынялі ўдзел больш за сто медыкаў з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра „Кардыялогія”. Непасрэднай прычынай арганізацыі акцыі стала звальненне дырэктара Аляксандра Мрочэка, якога раней выклікалі ў Міністэрства аховы здароўя ў якасці асобы, адказнай за ўдзел медыкаў у акцыях пратэсту. Нагадваем, медыкі змагаліся за магчымасць аказання ў арыштах медыцынскай дапамогі збітым удзельнікам пратэстаў.
Працу страціў таксама былы дыпламат, былы міністр культуры, а цяпер таксама былы дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка. Ён быў адпраўлены ў адстаўку прэм'ер-міністрам пасля ўдзелу ў кампаніі салідарнасці на плошчы Незалежнасці, падчас якой выказаўся супраць гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў.
Пакараць удзельнікаў акцыі, а таксама тых, хто падтрымлівае апазіцыю, заклікаў сам Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік Беларусі запатрабаваў ад міністра адукацыі, каб ні ў адной школе не засталося настаўніка, які падтрымлівае апазіцыю.
Лукашэнка таксама загадаў звальняць работнікаў без магчымасці вяртання на працу пазней.
Агульны характар такой практыкі ў Беларусі пацвярджае праваабаронца Андрэй Стрыжак: „Інфармацыя ў працоўнай кніжцы пра звальненне за ўдзел у забастоўцы, пратэстах, непадпарадкаванне ўладам на самой справе ў большасці выпадкаў прыводзіць да неабходнасці эміграцыі. У такіх людзей практычна няма шанцаў знайсці працу ў краіне”, - пераконвае праваабаронца.
Нават супрацоўнікі ІТ не могуць разлічваць на міласэрнасць, хаця яны гарантуюць 50 адсоткаў беларускага ВУП, а сама галіна эканомікі - адзіная, якая развівалася ў Беларусі ў апошнія гады.
Чатыры кіраўнікі платформы, якая пастаўляе праграмнае забеспячэнне PandaDoc былі арыштаваны і абвінавачаны ў крадзяжы бюджэтных сродкаў. Дзяржава наклала арышт на банкаўскія рахункі кампаніі, пазбавіўшы заробкаў 250 чалавек.
Адклікаць з краіны некаторых супрацоўнікаў свайго беларускага аддзялення вырашыў Yandex. Кіраўніцтва расійска-галандскага кампаніі прыняло такое рашэнне пасля ператрусу, праведзенага ў сядзібе кампаніі 13 жніўня.
Шмат беларусаў пакідае краіну, баючыся шматгадовага зняволення за праяўленне апазіцыйных поглядаў. Уладзіслаў Сакалоўскі, гукарэжысёр, які падчас гарадской урачыстасці з нагоды свята адукацыі ўключыў песню Віктара Цоя „ Перемен” , быў вымушаны з'ехаць у Літву. Пасля вызвалення з турмы беларускія спецслужбы працягвалі пераследаваць яго. „Я сабраў свае рэчы за некалькі гадзін”, - сказаў ён выданню Gazeta Wyborcza.
аз