Polskie Radio

Беларусы ў замежжы і ў самой Беларусі падтрымліваюць Украіну актыўнымі дзеяннямі

Ostatnia aktualizacja: 03.03.2022 09:48
Актыўныя дзеянні праводзяцца з мэтай непасрэднай дапамогі украінцам на фронце, а таксама антываеннымі дзеяннямі на тэрыторыі самой Беларусі.
.
.Foto: https://t.me/bysol/2070

Офіс Святланы Ціханоўскай у рамках Беларускага Антываеннага руху працуе над стварэннем вайсковага корпуса, куды змогуць увайсці добраахвотнікі і вайскоўцы, якія не гатовыя падпарадкоўвацца Лукашэнку.

Ва Украіну адправілася першая дапамога ад каманды BySol, каманда закупляе браню, медыкаменты і аўтатранспарт і адпраўляе на фронт.

Фонд медыцынскай салідарнасці і “Белыя Халаты” аб'явілі набор беларускіх урачоў для адпраўкі на ўкраінскі фронт.

Ініцыятыва BYPOL здзейсніла новую спецаперацыю па блакіроўцы перамяшчэння ЖД-складаў ваеннага прызначэння.

Супольнасць «Честные люди» стварыла інфармацыйна-адукацыйныя ўлёткі "Не вайне!", таксама яны падрыхтавалі дапаможныя матэрыялы «як пераконваць блізкіх, хто верыць прапагандзе».

У самвыдаўніцтва «Честная Газета» выйшаў новы выпуск пра вайну, які кожны ахвотны можа раздрукаваць і распаўсюджваць.

яс/паводле ТК Святланы Ціханоўскай