Polskie Radio

Расія на акупаваных тэрыторыя Украіны праводзіць палітыку нацыянальнага вынішчэння

Ostatnia aktualizacja: 28.01.2026 15:23
Любыя згадкі пра ўкраінскі перыяд перайначваюцца, усё, што звязана з украінскай мовай і культурай знішчаецца.
Audio
  • Расія вынішчае любыя згадкі пра Украіну на акупаваных тэрыторыях
Ілюстрацыйнае фотаFoto: EPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA

З 2014-га года Расія вядзе вайну за Данбас. За гэты час расійская армія захапіла амаль 20% тэрыторыі Украіны. Пад акупацыяй пражывае каля 3, 5 мільёнаў украінцаў. З моманту ўварвання акупаваныя тэрыторыі страцілі прыкладна палову насельніцтва. Развітыя гарады або перасталі існаваць, або сутыкаюцца з мноствам сур'ёзных праблем, як адсутнасць вады і медычнай апекі. Мясцовыя жыхары вінавацяць у агрэсіі Украіну з-за страху ды нянавісці, што бачна на апублікаваных відэа ў сацыяльных сетках. Пра настроі на акупаванай тэрыторыі распавядае ўкраінскі эксперт, дырэктар Цэнтру вывучэння акупацыі і былы дарадца мэра Марыупалю Пётр Андрушчанка.

— Там, калі скажаш нешта іншае, заўтра знікнеш у нейкім падвале. Такое ўжо было. Таму там не зʼявіцца ніколі ніякага іншага відэа. Тое, што публікуецца, ніяк не адлюстроўвае рэальныя думкі і настроі людзей, якія там знаходзяцца. Нават не ведаю, з чым параўнаць. Груба кажучы, гэта як у 1939 году выйсці на сярэдзіну Берліна і сказаць, што Гітлер падонак, альбо як абвінаваціць нацысцкую Нямеччыну ў тым, што яна анексавала Чэхаславакію ці частку Польшчы. Тут такая ж самая гісторыя. У мінулым годзе было вялікая колькасць відэа з маніпуляцыямі.

Таксама ў Марыупалю зʼявілася шмат відэа са скаргамі ад мясцовых жыхароў, што іх падманулі з жытлом, не далі і гэтак далей. Яны таксама абвінавачвалі Украіну?

— Яшчэ яны абвінавачвалі мясцовых чыноўнікаў, звярталіся да Пуціна, паводле схемы – добры цар і дрэнныя баяры. Пасля таго, як людзі апублікавалі гэтыя відэа да кожнага ўдзельніка, хто засвяціўся тварам на кадрах, прыйшоў работнік Федэральнай службы бяспекі, правёў працу і сказаў яшчэ раз такі відэа зварот і вы будзеце асуджаныя за дыскрымінацыю РФ. Там не было ні пра Расію, ні пра Крым, а было толькі тое, што кепскія мясцовыя чыноўнікі. Таму там ніякае іншае відэа не зʼявіцца - нэта, з аднаго боку, а, з другога боку, не трэба забывацца, у якім стане жывуць там людзі. Па Данецку, калі сказаць, яны ненавідзяць рускіх больш, чым украінцаў, а ў прынцыпе ненавідзяць усіх. Там няма тых, каго б яны любілі. Іх таксама можна крыху зразумець, яны жывуць у такіх умовах, калі іх усё падманваюць, ніхто нічога не робіць. Гэта вельмі цяжка псіхалагічна, у іх 13-ы год ввйны ідзе.

Скажыце, што адбываецца з украінскай мовай і культурай на акупаванай тэрыторыі?

— Нічога не. Засталіся толькі помнікі Шаўчэнка, мусіць, але ўсё. Кнігі ўсё знішчаныя. Усе назвы, згадкі пра ўкраінскі перыяд, яны ў лепшым выпадку перайначаны. Усё, што звязана з мовай, знішчана. Культура не існуе. Сітуацыя нават горш, чым было ў Савецкім Саюзе. Вучыцца на ўкраінскай мове немагчыма. Вучыць украінскую мову немагчыма. Напрыклад, перад Калядамі ў Марыупалі «Адзіная Расія», партыя Пуціна, зладзіла вялікі канцэрт пад назвай «Культура маёй малой радзімы». Там былі какошнікі, бярозкі, нейкія каўказцы спявалі, скакалі, то бок толькі расійская культура, нейкая каўказская культура і ўсё. Нават ніводнай згадкі, не толькі пра ўкраінскую культуру, але і ў нас там месца кампактнага пражывання нацыянальнай меншасці грэкаў, і нават грэцкай культуры не было. Робіцца выгляд, што ніколі Украіны не было, ніякай украінскай культуры не было, ніякай украінскай мовы не было. Яны ідуць такім шляхам, каб цалкам сцерці ўсе згадкі і спасылкі пра ўкраінскае мінулае, сучаснасць.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч