Polskie Radio

Узровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў сярод жыхароў Літвы прыкладна такі ж, як ва Украіне, але вышэйшы, чым у Польшчы, і ніжэйшы, чым у Латвіі

Ostatnia aktualizacja: 20.03.2026 19:02
У Вільні прэзентавалі вынікі сацыялагічнага даследавання, прысвечанага адносінам літоўцаў да беларусаў.
На вуліцы старой ВільніFoto: MNStudio/Shutterstock

Узровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў сярод жыхароў Літвы прыкладна такі ж, як ва Украіне, але вышэйшы, чым у Польшчы, і ніжэйшы, чым у Латвіі, сведчаць вынікі даследавання думкі літоўскага грамадства, праведзенага беларускім незалежным інстытутам «Палітычная сфера» ў партнерстве з літоўскім Універсітэтам Вітаўта Вялікага і даследчыцкай кампаніяй Spinter Research. Пра гэта паведамляе «Позірк».

На прэзентацыі вынікаў 20 сакавіка ў Вільні дырэктар інстытута Андрэй Казакевіч паведаміў, што ў рамках даследавання ў студзені–лютым 2026 года было апытана 1.017 грамадзян Літвы ва ўзросце 18–75 гадоў, якія жывуць па ўсёй краіне.

Пра пазітыўнае стаўленне да беларусаў агулам заявіла 37,2% рэспандэнтаў, негатыўнае — 36,6%, не змаглі адказаць — 26,3%. Паводле слоў кіраўніка арганізацыі, ва Украіне ўзровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў складае 35,6% (адпаведнае даследаванне праводзілася ў кастрычніку 2025 года, апытана 1.000 чалавек), у Латвіі — 48,6% (люты 2026-га; 1.005).

Казакевіч звярнуў увагу на тое, што апошні вынік такі высокі «за кошт рускамоўнага насельніцтва Латвіі»: «Калі разглядаць толькі латышскамоўных, то ўзровень прыблізна адпавядае ўкраінскаму і літоўскаму».

Спікер адзначыў, што інстытут пакуль не апытваў жыхароў Польшчы, але арыентуецца на даследаванні, якія рабілі іншыя даследчыя цэнтры.

— Там задавалася пытанне ў крыху іншай фармулёўцы, але вынікі пазітыўнага стаўлення меншыя, чым мы маем для Літвы, Украіны і Латвіі, – адзначыў ён.

Пра негатыўнае стаўленне да беларусаў заявіла 36,6% апытаных жыхароў Літвы — больш, чым у Латвіі (26,5%), але менш, чым ва Украіне (50,4%).

вс