Polskie Radio

Украінская гімнастка адмовілася слухаць гімн Беларусі, а тэнісістка носіць эмблему Палка Каліноўскага

Ostatnia aktualizacja: 29.05.2026 15:46
Варвара Чубарава закрыла вушы і вочы, а Аляксандра Алійнікава даражыць эмблемай, яку ёй падарылі бацькавы пабрацімы.
Украінская тэнісістка Аляксандра АлійнікаваFoto: https://www.facebook.com/watch/?v=1859785814691848

Украінская гімнастка закрыла вушы і вочы падчас выканання гімна Беларусі на чэмпіянаце Еўропы, паведамляе «Наша Ніва».

Беларуска Кіра Бабкевіч перамагла на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы ў Балгарыі, а ўкраінка Варвара Чубарава атрымала бронзу.

У гонар пераможцы ўключылі гімн Беларусі, але Варвара Чубарава закрыла вушы і вочы падчас «варожага гімна».


Варвара Чубарава закрыла вушы і вочы падчас «варожага гімна» Варвара Чубарава закрыла вушы і вочы падчас «варожага гімна»

Аналагічна зрабіла іншая ўкраінская гімнастка падчас выканання гімна Расіі.

У сваю чаргу ўкраінская тэнісістрка Аляксандра Алійнікава звярнулася ў Фэйсбуку да беларускіх добраахвотнікаў.

Перад пачаткам матча другога кола арганізатары «Роланд Гарос» заставілі спартсменку зняць і схаваць нашыўку з сімволікай Палка імя Кастуся Каліноўскага, які ў складзе УСУ ваюе супраць расійскіх агрэсараў.

Украінская спартсменка знайшла спосаб пакінуць важны сімвал пры сабе і запісала спецыяльны відэазварот да абаронцаў. Яна сказала, што з-за фармальных патрабаванняў яе заставілі прыбраць нашыўку, якую ёй падаравалі бацькавы пабрацімы.

Алійнікава распавяла, што яна знайшла адпаведнае месца для гэтага важнага сімвала, які мае для яе вялікую каштоўнасць: «На матчы яна (нашыўка) заўсёды знаходзіцца ў кішэні і яна заўсёды са мной».

яс